1 траўня 2024, Серада, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луканоміка трашчыць па швах

2
Луканоміка трашчыць па швах

У 2016 і 2017 гадах рэцэсія ў беларускай эканоміцы прадоўжыцца.

Пры гэтым выпуск тавараў скароціцца на 2,8% і 0,9% адпаведна. Аб гэтым гаворыцца ў новым макраэканамічным прагнозе, падрыхтаваным Даследчым цэнтрам ІПМ і Нямецкай эканамічнай групай па Беларусі (GET Belarus). Прагноз ахоплівае чатыры напрамкі: ВУП, грашова-крэдытную сферу, дзяржаўныя фінансы і плацежны баланс, піша thinktanks.by.

ВУП

Экспэрты таксама чакаюць, што ў больш доўгатэрміновай перспектыве такі сцэнар азначае істотны і працяглы спад: з 2014 да 2017 года выпуск скароціцца прыкладна на 7%. Больш таго, нават у дачыненні да такога досыць песімістычнага сцэнару захоўваюцца рызыкі пагаршэння эканамічнай сітуацыі. Відавочнай пагрозай фінансавай стабільнасці ўжо сталі праблемныя крэдыты, у агляднай перспектыве высокая пазыковая нагрузка прыватнага і дзяржаўнага сектара фармуе новыя рызыкі.

Грашова-крэдытная сфера

У рамках базавага сцэнару экспэрты чакаюць, што адносная фінансавая стабільнасць захаваецца. У 2016-2017 гады інфляцыя і тэмп абясцэньвання нацыянальнай валюты будуць знаходзіцца ў дыяпазоне 10-12%. Асноўнымі пагрозамі фінансавай стабільнасці бачацца высокі ўзровень праблемных крэдытаў і высокая пазыковая нагрузка (як для фірмаў, так і для дзяржавы).

Дзяржаўныя фінансы

Бюджэт сектара дзяржаўнага кіравання, паводле ацэнак аналітыкаў, будзе выкананы з прафіцытам 0,2% ад ВУП у 2016 годзе і дэфіцытам 0,7% у 2017 годзе. Такая дынаміка звязана з скарачэннем даходаў бюджэту, абумоўленым рэцэсіяй, падзеннем прыбытку і нізкімі цэнамі нафты. Адначасова адбываецца змяненне структуры выдаткаў: аптымізацыя дзяржаўнай падтрымкі рэальнага сектара суправаджаецца адносным павелічэннем выдаткаў на сацыяльную палітыку.

Плацежны баланс

Экспэрты чакаюць, што ў 2016 годзе дэфіцыт існага рахунку павялічыцца да USD 2,6 млрд або 5,7% ВУП з прычыны неспрыяльнай дынамікі экспартных і імпартных цэн. Даследнікі прагназуюць, што ў 2017 годзе як абсалютныя, так і адносныя паказчыкі дэфіцыту існага рахунку застануцца практычна нязменнымі. Па фінансаваму рахунку складальнікі прагнозу чакаюць чысты прыток сумаю USD 2,8 млрд у 2016 годзе і $3,3 млрд у 2017 годзе.

Пры складанні прагнозу экспэрты зыходзілі з наступных перадумоў:

- Сусветная цана сырой нафты (нафтавы кошык) у сярэднім за 2016 годзе складзе $48 за барэль, а ў 2017 годзе USD50 за барэль.

- Беларусь імпартуе з Расеі 22 млн. тон сырой нафты ў 2016 годзе і 23 млн тон 2017 гадах.

- Цана імпартаванага з Расеі газу ў 2016 і 2017 гадах складзе адпаведна USD105 і USD100 за тыс. м3 (у сярэднім за год).

- У 2016 і 2017 гадах урад атрымае блізу USD1,0 і 0,9 млрд нафтавай мыты і зможа прыцягнуць адпаведна USD3,0 млрд і USD2,5 млрд новых замежных запазычанняў.

- ВУП у Расеі скароціцца ў 2016 г. на 0,9% і вырасце на 0,5% у 2017 г.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках