26 красавiка 2024, Пятніца, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшаў першы беларуска-ангельскі слоўнік у малюнках

2
Выйшаў першы беларуска-ангельскі слоўнік у малюнках

Выданне стала магчымым дзякуючы энтузіязму дзвюх маладых мам, якія выхоўваюць сваіх дзяцей па-беларуску.

Кніга «Наш дом/Our Home. Беларуска-англійскі слоўнік у малюнках» змяшчае 2 тысячы слоў, якія дазволяць загаварыць на дзвюх мовах як дзецям, так і дарослым. Спецыяльна для tut.by выдавецтва «Галіяфы», у якім выходзіць слоўнік, дало карыстальнікам некаторыя ілюстрацыі.

Ідэя праекта належыць перакладчыцам Алене Траццяковай і Наталлі Зянько. Як распавяла журналістам Алена, дзяўчаты сустрэліся ў гуртку для мам, калі выхоўвалі сваіх дзяцей. «Мы загаварылі пра тое, што нас абедзвюх цікавіла: беларуска-ангельскі слоўнік у малюнках, які б ахопліваў 17 або 18 тэм. «Мой свет», «Я ў горадзе», «Я ў вёсцы» ды іншыя», — кажа Траццякова.

Са слоў перакладчыцы, неўзабаве стала ясна, што выданне ў такім фармаце дарагое, а яго стварэнне патрабуе шмат часу. Алена і Наталля пастанавілі звузіць фармат слоўніка да тэмы «Наш дом». «Лексікай на гэтую тэму карыстаецца кожны чалавек — і дарослы, і дзіця», — тлумачыць свой выбар Алена.

Праца над слоўнікам пачалася ў 2013 годзе. «Мы працавалі з рознай ступенню хуткасці, бо гэты праект — наша хобі, ён некамерцыйны», — кажа Алена Траццякова. З 2015 года перакладчыцы займаліся праектам ужо мэтанакіравана.

Грошы на выданне слоўніка шукалі праз краўдфандынг. 4455 рублёў былі сабраны ў канцы 2015 года на платформе Talaka.by. Яшчэ 977 рублёў паступілі праз платформу МаеСэнс. Атрыманых сродкаў выстарчыла на наклад 700 паасобнікаў. Першапачаткова гаворка ішла аб слоўніку на 1200-1300 слоў, але ў працэсе працы аб'ём кнігі павялічыўся да 2 тысяч слоўнікавых адзінак.

«Наш дом/Our Home» змяшчае ў сябе лексіку на беларускай і ангельскай мовах, алфавітныя паказальнікі з транскрыпцыямі, а таксама 32 падтэмы з яскравымі ілюстрацыямі мастачкі Даніэлы Белай (часткі дома і рэчы гігіены, кухоннае начынне і свойскія жывёліны, а таксама шмат іншых тэм).

Кошт слоўніка — 15 рублёў. Кнігу ўжо можна замовіць на сайце выдавецтва. «Галіяфы» прапануюць самавываз або бясплатную дастаўку ў Менску на лініі метро, а таксама перасылку поштай на тэрыторыі Беларусі. З 11 снежня кнігу можна будзе купіць у кнігарнях «Галіяфы» (вуліца Няміга, 3, цокальны паверх, павільён 66) і «Акадэмкніга» (праспект Скарыны, 72). Плануецца, што надалей кніга будзе прадавацца і на іншых кніжных ды інтэрнэт-пляцоўках.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках