2 траўня 2024, Чацвер, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«France Football»: Уладальнікам «Залатога мяча» стане Ранальду

1
«France Football»: Уладальнікам «Залатога мяча» стане Ранальду
КРЫШЦІЯНУ РАНАЛЬДУ
ФОТА: GETTY IMAGES

Французскае выданне паведаміла мадрыдскаму «Рэалу», што ўзнагароду атрымае партугалец.

Французскае выданне «France Football» паведаміла мадрыдскаму «Рэалу», што ўладальнікам «Залатога мяча» ў 2016 годзе стане Крышціяну Ранальду. Пра гэта інфармуе «Прессбол» са спасылкай на Mundo Deportivo.

Уладальнік «Залатога мяча» France Football будзе названы 12 снежня. Як паведамляюць крыніцы, журналісты французскага выдання ў чацвер прыбудуць у Мадрыд, каб узяць традыцыйнае інтэрв'ю ў Ранальду і зрабіць з ім фота для вокладкі часопіса, на якім ён будзе прадстаўлены ў якасці ўладальніка ўзнагароды. Пры гэтым мадрыдскі клуб, як і сам гулец, ужо паінфармаваныя аб перамозе і візіце здымачнай групы.

Сёлета 31-гадовы Ранальду трэці раз здабыў Лігу чэмпіёнаў і з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру. Улетку каманда Партугаліі, у якой Ранальду з'яўляецца капітанам, перамагла на чэмпіянаце Еўропы ў Францыі. На працягу кар'еры Ранальду тройчы станавіўся ўладальнікам «Залатога мяча».

«Залаты мяч» быў заснаваны France Football у 1956 годзе як прыз найлепшаму футбалісту года ў Еўропе. У 2010 годзе ФІФА і France Football абвясцілі аб зліцці узнагарод «Залаты мяч» і «Гулец года ФІФА», аднак у верасні 2016 года партнёрства было спыненае. Пасля гэтага France Football абвясціў новыя правілы вызначэння яе ўладальніка, згодна з якім прыз зноў будзе ўручацца толькі на падставе меркаванняў спартовых журналістаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках