26 красавiка 2024, Пятніца, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

15 найлепшых перфомансаў ад беларускіх заўзятараў у 2016 годзе

1

Футбольныя заўзятары не раз парадавалі беларусаў патрыятычнай творчасцю.

Выданне «Трибуна» адабрала прыклады 15-ці найлепшых перфомансаў ад беларускіх фанатаў у 2016 годзе.

30-ы тур Вышэйшай лігі. «Белшына» – «Слуцк» 0:0.

Фанаты «Белшыны» вывесілі гэты банэр у матчы апошняга тура. Такім чынам фаны праводзілі свой клуб у першую лігу.

1/16 Кубка Беларусі. «Вална» – «Тарпеда-БелАЗ» 0:4.

Банэр ад фанатаў «Валны» ў матчы супраць жодзінцаў. Заўзятары паказалі свае амбіцыі, але вынік для каманды быў смутным.

5-ы тур Вышэйшай лігі. Белшына – БАТЭ 2:3

Яшчэ адзін класны перфоманс ад фанатаў «Белшыны».

25-ы тур першай лігі. ГЖДТ – Гомель 0:0

«Джэнтэльмены крочуць далей» – такім банэрам GWF адсвяткавалі датэрміновы выхад у вышэйшую лігу.

25-ы тур Другой лігі. Маладзечна – Клецк 2:0

Перфоманс фанатаў «Маладзечна», прысвечаны Генадзю Карпенку, легендарнаму мэру горада, які калісьці арганізаваў тут футбольную каманду «Металург». «На жаль, ён гэтага не бачыць» – такія словы былі напісаны на разгорнутых «маладзечанцамі» палотнішчах. Што азначалі гэтыя словы, можна прачытаць тут.

1-й тур. «Нёман» – «Граніт» 1:1

«Нёман submarine» ад фанатаў гарадзенскага «Нёмана». Таксама ў гэтым матчы гарадзенцы ўшанавалі памяць Ніла Гілевіча, выканаўшы песню на яго словы.

8-ы тур. «Крумкачы» – «Дынама» (Менск) 4:1

Дзякуючы выхаду «Крумкачоў» у вышэйшую лігу ў ёй з'явіўся новы прынцыповы матч. Менавіта да паядынку з «Крумкачамі» падрыхтавалі гэты банэр фанаты «Дынама»

4-ы тур. БАТЭ – Дынама (Менск) 2:2

Банэр фанатаў БАТЭ да «беларускага класіка». Так прыхільнікі барысаўчан адсвяткавалі 20-годдзе клуба.

А гэта ўжо перфоманс фанатаў «Дынама» ў тым матчы.

10-ы тур. «Дынама» (Брэст) – «Дынама» (Менск) 1:4

Масіўны і маляўнічы перфоманс ад фанатаў берасцейскага «Дынама» на хатнім матчы супраць менскіх аднаклубнікаў.

19-ы тур Вышэйшай лігі. «Дынама» (Менск) – БАТЭ 1:1

Перфоманс фанатаў менскага «Дынама», прысвечаны 35-годдзю руху.

30-ы тур. «Тарпеда-БелАЗ» – Шахцёр 1:1

Перфоманс фанатаў жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», прымеркаваны да апошняга матчу сезону.

16-ы тур. БАТЭ – «Дынама» (Берасце) 2:0

Велізарнае палотнішча ад фанатаў «Дынама» з Берасця. «Бело-синие Дьяволы» – такі надпіс красуецца на палотнішчы.

2-й тур першай лігі. Днепр – Гомель 0:1

Сумесны перфоманс ад фанатаў магілёўскага «Дняпра» і «Гомеля».

30-ы тур. «Дынама» (Берасце) – Віцебск 3:0

Завяршаем чарговым банэрам фанатаў «Дынама» Берасце, прадэманстраваным у заключным туры. На першым банэры «берасцейцы» аддалі належнае ўжо былому галоўнаму трэнеру каманды Сяргею Кавальчуку, які ў наступным сезоне зойме пасаду спартыўнага дырэктара клуба.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках