27 красавiка 2024, Субота, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі з'явіліся вуліцы Быкава і Караткевіча

4
У Гомелі з'явіліся вуліцы Быкава і Караткевіча

Былы рабочы пасёлак Касцюкоўка сёлета не толькі стаў мікрараёнам Гомеля, але і атрымаў новыя назвы вуліц.

Адпаведную пастанову прыняў Гомельскі гарадскі Савет дэпутатаў, піша nashkraj.info.

Неабходнасць перайменавання выклікана тым, што назвы некаторых вуліц Касцюкоўкі ўжо існуюць у абласным цэнтры. У адміністрацыі Чыгуначнага раёна падабралі некалькі новых варыянтаў, але канчатковы выбар пакінулі за мясцовымі жыхарамі і прадпрыемствамі. Так, на ініцыятыву работнікаў шклозавода вуліца Гомельская стане вуліцай Ламаносава. Менавіта гэта імя некалі насіла прадпрыемства, а бюст Ламаносава і цяпер знаходзіцца каля адміністрацыйнага корпуса.

Пасля перайменавання вуліц на дамах зменяць шыльды, суб'екты гаспадарання замовяць новыя пячаткі і ўнясуць змены ў дакументацыю. Насельніцтва ў сувязі з перайменаваннем і унясеннем змяненняў у дакументы ніякіх дадатковых плацяжоў плаціць не будзе.

Пасёлак Касцюкоўка сваім існаваннем абавязаны барону Нолькіну, у якога тут быў маёнтак. Менавіта з яго ініцыятывы ў гэтых месцах праклалі чыгунку. Праўда, назваць адну з вуліц імем барона мясцовыя жыхары пакуль не пагадзіліся.

Усяго ў Касцюкоўцы пераймянуюць 20 вуліц. Акрамя Заазернай і Кветкавай, тут з'явяцца вуліцы Кірылы Тураўскага, Уладзіміра Караткевіча, Васіля Быкава. Адна з вуліц будзе насіць імя Валерыя Абеля, заснавальніка і арганізатара мясцовага цырка. Гэты цыркавы калектыў, які сёлета адзначыў сваё 55-годдзе. Праз 10 гадоў пасля стварэння калектыў стаў народным, у 2008 — заслужаным.

Пакуль жа ў Касцюкоўцы вуліцы называюцца па-старому. Шыльды з новымі назвамі з'явяцца пасля рэгістрацыі рашэння гарсавета ў Міністэрстве юстыцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках