3 траўня 2024, Пятніца, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Вайцюшкевіч: Правая рука не ведае, што робіць левая

3
Зміцер Вайцюшкевіч: Правая рука не ведае, што робіць левая
фотa: facebook.com

Вядомы музыка пракаментаваў фактычную забарону ягонага канцэрту ў Менску.

- Не ведаю, чаму нам адмовілі ў пляцоўцы для канцэрту. Калі шчыра, ужо стаміўся думаць за кагосьці, мне б пра сябе падумаць. Цяпер я заканчваю запісваць альбом у Варшаве, і для мяне гэта значна важней, чым хтосьці там штосьці сабе прыдумаў. Я, вядома, засмучаны, бо вельмі спадзяваўся на святочную сустрэчу з беларускай аўдыторыяй, якая знудзілася аб нармальнай музыцы, - распавёў у інтэрв'ю сайту charter97.org вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч, каментуючы нечаканую адмова ў арэндзе пляцоўкі для менскага канцэрту гурта WZ-orkiestra.

- Ці сведчыць скасаванне Вашага канцэрту аб вяртанні «чорных спісаў»?

- Магчыма, правая рука не ведае, што робіць левая. Сувязі паміж пастановамі няма. У іх складана шукаць логіку. Можа, нехта персанальна мяне не любіць. Праўда, я не ведаю, хто менавіта і ў якіх галінах улады. Ужо столькі гадоў гэта цягнецца, а думаць за кагосьці ў мяне ўжо няма змогі.

- Што Вы плануеце рабіць у сувязі са скасаваннем канцэрту?

- Я планую пісаць і запісваць песні. Вось цяпер запісалі ў Варшаве са скрыпічным квартэтам і добрымі музыкамі альбом на вершы Уладзіміра Някляева да ягонага 70-годдзя. Налета дыск так ці інакш выйдзе. Прэзентуем яго ў Вільні, будзе Амэрыка, Канада, Швайцарыя, Варшава, я спадзяюся, што будуць канцэрты і ў Беларусі таксама.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках