5 траўня 2024, Нядзеля, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс ЗША можа расследаваць умяшанне Расеі ў выбары ў ЗША

7
Кангрэс ЗША можа расследаваць умяшанне Расеі ў выбары ў ЗША

У сераду амерыканскія заканадаўцы падалі адпаведны законапраект.

Ён прадугледжвае стварэнне адмысловай незалежнай камісіі расследавання расейскага ўмяшання ў прэзідэнцкую кампанію ў Злучаных Штатах, радыё «Свобода».

Законапраект унеслі кангрэсмэны-дэмакраты Эрык Суалвел і Элайя Камінгс. Яны прапануюць уключыць у камісію спецыялістаў у галіне кампутарнай бяспекі, выбарчага заканадаўства і замежнай палітыкі. Ім будзе дадзена права збіраць паказанні сведак, выклікаць на слуханні афіцыйных асоб і атрымліваць дакументы, неабходныя для вядзення расследавання. У падтрымку гэтай ідэі выступіў уплывовы сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм, які заявіў аб тым, што ён у якасці кіраўніка некалькіх падкамітэтаў Сената мае намер правесці ўласнае расследаванне магчымага расейскага ўмяшання ў амерыканскі выбарчы працэс. Кіраўнік сенацкага камітэта міжнародных стасункаў рэспубліканец Боб Коркер абвясціў аб тым, што сябры яго камітэта маюць намер высветліць ісціну.

Будучыня ідэі стварэння спецыяльнай камісіі застаецца пад пытаннем, у выпадку зацвярджэння Кангрэсам для ўступлення ў сілу закон павінен быць падпісаны прэзідэнтам ЗША.

Дональд Трамп у інтэрв'ю часопісу The Time, які выйшаў у сераду, заявіў аб тым, што, на яго думку, за крадзяжом электроннай перапіскі кіраўнікоў Дэмакратычнай партыі, якая потым з'явілася на сайце Wikileaks, магла стаяць Расея, але мог стаяць і Кітай або нейкі хакер з Нью-Джэрсі або іншыя людзі і арганізацыі.

На пачатку гэтага тыдня кангрэсмен Эдам Шыф, сябра камітэта Палаты прадстаўнікоў у справах выведкі заклікаў Белы дом даць чальцам Кангрэса сакрэтную інфармацыю аб расейскіх спробах умяшання ў амерыканскі выбарчы працэс, сабраную амерыканскімі спецслужбамі.

Як піша амерыканская прэса, у амерыканскіх агенцтваў выведкі ёсць цвёрдыя сведчанні датычнасці Расеі да такой дзейнасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках