5 траўня 2024, Нядзеля, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр і еўра працягваюць даражэць

7
Даляр і еўра працягваюць даражэць

На 8 снежня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў новыя афіцыйныя курсы замежных валют.

Даляр ЗША — 1,9789 беларускага рубля (19 789 за адзінку валюты без уліку дэнамінацыі)

Еўра — 2,1220 (21 220)

Расейскі рубель (за 100) — 3,0954 (309,54)

Украінская грыўна (за 100) — 7,6038 (760,38)

Кошык валют — 0,2510

У параўнанні з папярэднім днём курс даляра вырас на 0,93 капейкі (93 рублі; 0,47%), еўра — на 0,23 капейкі (23 рублі; 0,11%), расейскага рубля (за 100) — на 1,21 капейкі (1,21 рубля за адзінку; 0,39%), грыўны (больш за 100) — на 5,74 капейкі (5,74 рубля за адзінку; 0,76%). Курс кошыка валют вырас на 0,36% у параўнанні з папярэднім днём і на 13,22% у параўнанні з паказчыкам на канец 2015 года, паведамляе БелаПАН.

Каэфіцыент «еўра/даляр» — 1,0723, «даляр/расейскі рубель» — 63,93, «даляр/грыўна» — 26,025.

У менскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 8 снежня а 8.55 даляр куплялі па 1,955—1,976 (19 550—19 760) і прадавалі па 1,98—1,995 (19 800—19 950) рубля. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 0,73 капейкі (да 1,9701 рубля), або на 73 рублі (да 19 701), продаж — на 0,74 капейкі (да 1,9859 рубля), або на 74 рублі (да 19 859).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 1,96—1,97 (19 600—19 700) пры куплі, 1,98—1,99 (19 800—19 900) пры продажы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках