5 траўня 2024, Нядзеля, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Францішак: СМІ не павінны апускацца да гадасцей

3
Папа Францішак: СМІ не павінны апускацца да гадасцей
ПАПА РЫМСКІ ФРАНЦІШАК

Папа рымскі Францыск асудзіў росквіт дэзінфармацыі ў прэсе, назваўшы яе «магчыма, найгоршай шкодай, якую могуць прынесці СМІ».

Як паведамляе Бі-бі-сі, пантыфік параўнаў спажыванне грамадствам фэйкавых навін са схільнасцю да капрафагіі (паглынанне ўласных або чужых экскрыментаў).

«Я думаю, што СМІ павінны быць больш зразумелымі, больш празрыстымі і не апускацца — прабачце за выраз — да капрафагіі, пастаяннага жадання распавядаць пра скандалы і ўсялякую брыду, нават калі гэта праўда», — сказаў Францішак у інтэрв'ю бельгійскаму каталіцкаму выданню Tertio.

З ягоных слоў, людзі не могуць зрабіць сур'ёзных высноў пра тую ці і іншую сітуацыю, калі СМІ падаюць ім толькі частку праўды, а не агульную карціну.

Такім чынам пантыфік пракаментаваў несціханы скандал з публікацыяй недакладных паведамленняў аб ходзе выбарчай кампаніі ў ЗША. Скандал закрануў і самога Францішка, пасля таго, як у сацсетках сталі распаўсюджвацца паведамленні аб тым, што ён нібыта падтрымліваў аднаго з кандыдатаў.

Шквал крытыкі абрынуўся, між іншым, на сацыяльную сетку Facebook, якую папракалі за няздольнасць аператыўна выяўляць і выдаляць ілжывыя навіны.

Аднак на днях Facebook анансаваў тэставанне алгарытму, які дапаможа выяўляць і фільтраваць ілжэнавіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках