26 красавiка 2024, Пятніца, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска вывесілі 25 бел-чырвона-белых сцягоў

35
У цэнтры Менска вывесілі 25 бел-чырвона-белых сцягоў

Моладзевыя актывісты раніцай 8 снежня развесілі дзесяткі бел-чырвона-белых сцягоў на праспекце Незалежнасці ў Менску.

Як паведаміў у сацыяльных сетках лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч, акцыя прымеркаваная да 25-й гадавіны распаду СССР і стварэння СНД.

Прадстаўнікі апазіцыйных арганізацый прайшлі па праспекце Незалежнасці і вывесілі 25 беларускіх нацыянальных бел-чырвона-белых сцягоў на слупах уздоўж праспекта.

Каля будынка КДБ іх спыніла міліцыя. У дачыненні да ўдзельнікаў акцыі былі складзеныя пратаколы.

Прыкладна а 9.20 міліцыянты пачалі здымаць сцягі.

Падчас акцыі затрымалі журналістку «Нашай Нівы» Ірыну Арахоўскую.

Дзяўчыну абвінавацілі ў тым, што гэта яна вывешвала сцягі. Міліцыянты заявілі, што ў іх ёсць сведка, які пацвердзіць гэта. Арахоўскую завялі ў будынак КДБ, але затым адпусцілі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках