26 красавiка 2024, Пятніца, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вытворчасць нафтапрадуктаў у Беларусі імкліва скарачаецца

2
Вытворчасць нафтапрадуктаў у Беларусі імкліва скарачаецца

Відавочна, што расейскі «аргумент» у газавай спрэчцы з беларускімі ўладамі пачынае дзейнічаць.

Згодна з апошняй статыстыкай, апублікаванай Белстатам, пачынаючы з ліпеня гэтага года беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы рэзка зменшылі аб'ёмы выпускаемай прадукцыі, піша «Салідарнасць».

Між іншым, калі ў першыя месяцы з пачатку года назіраўся невялікі рост вытворчасці, то ў сярэдзіне лета сітуацыя кардынальна змянілася – спад за студзень-жнівень на 3,1%, у студзені-жніўні – на 7,2%, а ў студзені-верасні – на 9,3%. Пры гэтым апошнія звесткі паказваюць, што ў студзені-кастрычніку падзенне дасягнула рэкордных 11,4%!

Цікава, што больш за ўсё беларускія прадпрыемствы скарацілі выпуск змазачнага алею, мазуту і бензіну.

Нагадаем, што ў 2016 годзе паміж беларускімі і расейскімі ўладамі разгарэўся новая спрэчка аб цане газу. Як заявіў у канцы лістапада намеснік старшыні «Газпрама» Валерый Голубеў, бакі «па-ранейшаму не ўрэгулявалі пытанне аб запазычанасці за пастаўкі газу». Раней таксама стала вядома аб істотным скарачэнні паставак расейскай нафты ў Беларусь, што, са слоў экспэртаў, выкарыстоўваецца як інструмент ціску на беларускае кіраўніцтва ў ходзе перамоваў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках