5 траўня 2024, Нядзеля, 5:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарам інтэрната ў Баранавічах налічылі астранамічную суму за камунальныя паслугі

14
Жыхарам інтэрната ў Баранавічах налічылі астранамічную суму за камунальныя паслугі
СВЯТЛАНА СКУРАТ І ГАННА ВЯРБІЛА
ФОТА: ЮРЫЙ ПІВАВАРЧЫК

Запазычанасць інтэрната перад электрасеткамі – 2,6 тысячы рублёў.

У верасні гэтага года супрацоўнікі электрасетак усталявалі, што ўжо чатыры гады электрычнасць у інтэрнаце на вуліцы Прамысловая, 7Б/1 лічылі паводле няправільнага каэфіцыента. Праз гэта жыхары не даплачвалі за святло. Нядаўна іх папярэдзілі, што за святло давядзецца даплаціць, піша intex-press.by.

Святлана Скурат жыве ў інтэрнаце на вуліцы Прамысловая, 7Б/1. Раней ён належаў заводу «Аграпрамбудмаш», але блізу чатырох гадоў таму завод перадаў яго КУРЭП «ЖРЭУ г. Баранавічы».

У гэты інтэрнат сям'я Скурат (Святлана з мужам і двума дзецьмі) пераехала блізу 1, 5 гадоў таму. Блок (два пакоі, калідор, ванны пакой і туалет) даў ім выканкам.

Увесь гэты час жыхары спраўна плацілі за камунальныя паслугі паводле квітанцыяў, якія прыходзілі з ЖЭСа №4.

Аплату за святло ў інтэрнаце налічвалі наступным чынам. Паказанні па агульнаму лічыльніку, які знаходзіцца ў склепе, размяркоўвалі паміж блокамі, у залежнасці ад колькасці жыхароў, і сумы ўносілі ў квітанцыі.

– У месяц у нас атрымлівалася прыкладна 120-130 кілават. Асобна ў квітанцыях указвалі электрычнасць у месцах агульнага карыстання – на кухні і калідорах, – распавядае Святлана.

Запазычанасць інтэрната перад электрасеткамі – 2,6 тысячы рублёў

Святлана кажа, што ў квітанцыях за жнівень сума за электрычнасць у яе блоку была дзіўна маленькай – усяго за 30 кілават-гадзіну. Але за верасень ім налічылі ўжо 300 кілават-гадзін, за кастрычнік – 372 кілават-гадзіны. Падвышаныя паказанні па электрычнасці былі не толькі ў Святланы, але і ў іншых жыхароў.

Жыхары ініцыявалі сход з прадстаўнікамі ЖЭСа. На ім стала вядома, што пасля таго, як у жніўні агульны лічыльнік накруціў мала, ЖЭС запрасіў прадстаўнікоў электрасетак, каб тыя яго праверылі. Праверка ўстанавіла, што ў ліпені і ў жніўні лічыльнік даваў няправільныя паказанні. А акрамя гэтага, ужо чатыры гады, гэта значыць, з таго моманту, як інтэрнат перадалі гораду, электрычнасць жыхарам лічылі па няправільнаму каэфіцыенту – 40 замест 80. Атрымліваецца, жыхары недаплачвалі за электрычнасць, якой карысталіся.

– На сходзе інжынер ЖЭСа паказаў нам акт, складзены электрасеткамі, у якім было напісана, што запазычанасць інтэрната перад электрасеткамі за летнія месяцы, калі лічыльнік нібыта быў няспраўны, – блізу 2,6 тыс. рублёў, – распавядае Святлана. – Гэтую суму раскідалі на ўсіх жыхароў і падзялілі на чатыры месяцы. Таму нам і прыйшлі такія вялікія сумы за святло.

Пры гэтым у квітанцыях пра пераразлік нічога не пішуць.

– У мяне, напрыклад, проста пазначана, што за электрычнасць за кастрычнік я павінна заплаціць 37,7 рубля за 372 кілават-гадзіны, а сума пераразліку – адна капейка, – кажа яна.

– Напэўна, каб мы потым не маглі нічога даказаць, – дадае Ганна Вярбіла, суседка Святланы.

ФОТА: ЮРЫЙ ПІВАВАРЧЫК

Запазычанасць за 4 гады

Яшчэ больш жыхары інтэрната перажываюць праз тое, што пасля выплата запазычанасці за лета ім давядзецца кампенсаваць запазычанасць перад электрасеткамі за электрычнасць, выкарыстаную за чатыры гады – праз няправільны каэфіцыент. На сходзе іх пра гэта ўжо папярэдзілі. Жыхары мяркуюць, што за такі перыяд сума можа быць вельмі вялікая.

– Я жыву тут усяго год. Чаму я павінна даплачваць за электраэнэргію, якой карысталіся да мяне? – разважае Ганна Вярбіла. – Яны каэфіцыенты няправільна лічылі, а мы павінны плаціць?

У кватэрах столькі не плацяць

Жыхароў ужо папярэдзілі, што нават пасля выплаты ўсіх запазычанасцяў яны будуць плаціць за электрычнасць больш, чым раней. Праз новы каэфіцыент паказанні агульнага лічыльніка будуць памнажаць не на 40, як раней, а на 80.

– Атрымліваецца, у месяц пасля выплаты ўсіх запазычанняў, якія нам спрабуюць павесіць, мы будзем плаціць дзесьці за 300 кілават-гадзін. І гэта без кухні і калідораў. Гэта ж колькі трэба бытавой тэхнікі ўключаць, каб нагарэла на 300 кілават! – абураецца Святлана.

Яшчэ адно пытанне, якое хвалюе жыхароў: чаму іншы каэфіцыент? Калі інтэрнат належала заводу, электраэнэргію лічылі па-іншаму?

Жыхары інтэрната склалі ліст у ЖЭС з просьбай растлумачыць ім сітуацыю, і, як толькі атрымаюць афіцыйны адказ, збіраюцца звяртацца «ў адпаведныя органы».

Вырашаць будзе ЖРЭУ

У электрасетках пацвердзілі, што электрычнасць у інтэрнаце сапраўды лічылі паводле няправільнаму каэфіцыенту цягам чатырох гадоў. Таму пераразлік непазбежны. Але электраэнергію пералічаць не за чатыры, а за тры гады: бо тэрмін іскавай даўніны усталяваны правіламі электразабеспячэння.

– Як гэта закране жыхароў, мы сказаць не можам, – кажа Аляксандр Кандыбовіч, начальнік службы збыту Баранавіцкіх электрасетак. – Бо плацельшчыкам па гэтым інтэрнаце з'яўляецца КУРЭП «ЖРЭУ г. Баранавічы», кошт мы выставім яму. І ўжо ЖРЭУ будзе вырашаць, як кампенсаваць пераразлік.

У КУРЭП «ЖРЭУ г. Баранавічы» паабяцалі разабрацца ў сітуацыі.

Меркаванне экспэрта Аляксандра Горбача, юрыста:

– Зрабіць пераразлік электрасеткі могуць толькі за апошнія тры гады. Гэта прапісана ў правілах электразабеспячэння, зацверджаных пастановай савета міністраў

№1394 ад 17 кастрычніка 2011 года. Пераразлік павінен тычыцца толькі тых жыхароў, якія ў гэты час жылі, і праводзіцца прапарцыйна часу пражывання.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках