27 красавiка 2024, Субота, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Шымановіч абнавіў рэкорд Беларусі на 100 м брасам

Ілля Шымановіч абнавіў рэкорд Беларусі на 100 м брасам
ІЛЛЯ ШЫМАНОВІЧ
ФОТА З САЙТА BELTA.BY

Беларускія плыўцы бяруць удзел у чэмпіянаце свету на «кароткай вадзе», які праходзіць у канадскім Віндзары.

Беларуская каманда ў складзе Антона Латкіна, Арцёма Мачэкіна, Юліі Хітрай і Аляксандры Герасімені заняла шостае месца ў змяшанай эстафеце 4×50 метраў вольным стылем на чэмпіянаце свету на «кароткай вадзе» (у 25-мятровым басейне), які праходзіць у канадскім Віндзары, піша tut.by.

Беларусы пераадолелі дыстанцыю за 1 хвіліну 31,32 секунды. Перамаглі ў гэтай дысцыпліне расейцы — 1.29,73, другімі сталі галандцы — 1.29,82, трэцімі канадцы — 1.29,83.

На 100 метрах вольным стылем Юлія Хітрая не змагла прабіцца ў паўфінал, паказаўшы толькі 30-ы вынік — 54,68 секунды.

У плаванні на 100 метраў батэрфляем двое беларусаў прабіліся ў паўфінал, аднак на гэтай стадыі іх выступ закончыўся. Павел Санковіч паказаў у паўфінале 10-ы вынік — 50,76 секунды, Яўген Цуркін стаў 14-м — 51,00. У фінал адбіраліся восем найлепшых плыўцоў.

У плаванні на спіне на 100 метраў Павел Санковіч у паўфінале таксама стаў 10-м (50,83 секунды) і не прабіўся ў фінал.

У індывідуальных дысцыплінах адзіным беларусам, якія выступілі ў фінале 7 снежня, стаў Ілля Шымановіч на дыстанцыі 100 метраў брасам. Праўда, у галоўным заплыве Шымановіч заняў апошняе, восьмае месца, але пры гэтым устанавіў новы нацыянальны рэкорд — 57,28.

Пераможца заплыву Марка Кох з Нямеччыны пераадолеў дыстанцыю за 56,77 сек. Другім закончыў выступ расеец Уладзімір Марозаў - 57,00 сек. Бронзавым прызёрам стаў Фабія Скацалі з Італіі - 57,04 сек.

Чэмпіянат свету ў плаванні ў 25-метровым басейне ў канадскім Віндзары закончыцца 11 снежня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках