26 красавiка 2024, Пятніца, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговы аглушальны правал

33
Чарговы аглушальны правал

На этот раз машиностроение.

Распарадчыкі чужога (палітыкі і чыноўнікі) прапусцілі праз свае рукі дзясяткі мільярдаў даляраў падаткаплацельшчыкаў. На выхадзе – банкруцтва, камерцыйнае шаманства, страты, неліквіды і небяспечны працэс выцяснення беларускіх тавараў з традыцыйных рынкаў, не кажучы ўжо пра заваёву новых, піша liberty-belarus.info.

А. Лукашэнка: «...Вядучым арганізацыям галіны была аказана значная дзяржаўная падтрымка. Машынабудаўнікам дапамаглі рэфінансаваць крэдытную запазычанасць, папоўніць абаротныя сродкі і тым самым стварыць перадумовы для эфектыўнай працы. Аднак істотных станоўчых вынікаў не назіраем. І за гэта хтосьці павінен адказаць».

Няма сумневу, што робяцца спробы зваліць усю віну на стрэлачнікаў. Іх спіс досыць вялікі.

Вінаватыя дырэктары. Маўляў, яны ажыццяўляюць кіраўніцтва прадпрыемствамі, якія прымаюць рашэнні на мікраўзроўні. Так, але яны без згоды і ўзгаднення пастаноў з міністэрствам пікнуць не могуць.

Вінаватыя кіраўнікі міністэрства. Яны лабіравалі інвестыцыйныя праекты, прабівалі бюджэтнае фінансаванне, абяцалі прыбытак, валютную выручку і развіццё. Так, але без Савета міністраў і Адміністрацыі прэзідэнта гэтыя прапановы ніколі б не сталі законамі.

Вінавата ўрад. Прэм'ер-міністр і яго намеснікі курыруюць прамысловасць, сочаць за тым, каб дырэктары і міністэрствы не падманвалі, каб своечасова выпраўляць памылкі. Так, але без згоды і подпісу Лукашэнкі не прымаецца ніводны дакумент, не праходзіць ніводнае кадравае прызначэнне, у тым ліку на ўзроўні кіраўніцтва дзяржаўных заводаў.

Значыць, Лукашэнка нясе ільвіную долю адказнасці за глыбокі крызіс машынабудавання, за дэіндустрыялізацыю Беларусі. Гэта правал яго кадравай палітыкі, яго прамысловай палітыкі, яго курсу на захаванне ільвінай долі эканомікі ў руках наменклатуры. Гэта яго правал, што, маючы дзясяткі кантрольных органаў, ён не здолеў своечасова ідэнтыфікаваць праблемы, не распрацаваў сістэму нейтралізацыі рызык. Нават афіцыйныя органы статыстыкі ў адкрытым доступе падавалі дастаткова інфармацыі, каб убачыць праблемы, што насоўваюцца на машынабудаванне і прамысловасць у цэлым.

Лукашэнка падбіраў каманду пад свой светапогляд, пад сваю мадэль ЗАТ «Беларусь». Ён атачыў сябе чыноўнікамі і кіраўнікамі, якія сваё прафесійнае «я» глыбока закапалі пад мноства слаёў «чаго загадаеце, таварыш прэзідэнт?»

Вось мы і пажынаем плады татальнага наменклатурнага падхалімства, ўсёабдымнай дэпрафесіяналізацыі сістэмы кіравання дзяржавай і камерцыйным сектарам.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках