27 красавiка 2024, Субота, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канчатковая пастанова: «Еўравізія 2017» пройдзе ў Кіеве

3
Канчатковая пастанова: «Еўравізія 2017» пройдзе ў Кіеве

Найбліжэйшым часам публічна прэзентуюць творчую канцэпцыю «Еўравізіі 2017».

8 снежня падчас Генасамблеі Еўрапейскага вяшчальнага саюза ў швейцарскай Лазане было канчаткова пацверджана, што «Еўравізія 2017» пройдзе ў Кіеве, паведамляе "UA:Первый".

«Пастанова была прынятая, улічваючы справаздачу выканаўчых прадусараў «Еўравізіі 2017» Аляксандра Харэбіна і Вікторыі Раманавай аб стане падрыхтоўкі да правядзення конкурсу. Таму ў далейшым не можа быць ніякіх дыскусій наконт месца яго правядзення», – гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што дэлегацыя Украіны падчас Генасамблеі прэзентавала каманду «Еўравізіі 2017», зрабіла справаздачу аб праведзенай працы, абвясціла бюджэт конкурсу і далажыла аб гатоўнасці нарматыўна-прававой базы для яго арганізацыі ва Украіне.

Паведамляецца, што найбліжэйшы час прэзентуюць публічна творчую канцэпцыю «Еўравізіі 2017», між іншым, яе слоган і лагатып. Адзначаецца, што свае ідэі прапанавалі 11 найлепшых крэатыўных агенцтваў Украіны.

«Цяпер ідзе адбор афіцыйных білетнага і турыстычнага аператараў «Еўравізіі 2017». Ужо зацверджана творчая канцэпцыя сцэны галоўнай арэны песеннага конкурсу. А ў канцы снежня – пачатку студзеня будуць абвешчаныя цэны на квіткі. На днях таксама стартуе адбор валанцёраў на «Еўравізію 2017» і ў экскурсійнае бюро. Распрацавана сацыяльная праграма знаёмства замежных гасцей з Кіевам. Найбліжэйшым часам будуць абвешчаныя лакацыі для правядзення цырымоніі адкрыцця, чырвонай дарожкі, месцы размяшчэння Еўраклуба і Еўрагарадка», – гаворыцца ў паведамленні.

Украіна атрымала права на правядзенне «Еўравізіі 2017» пасля перамогі Джамалы з песняй «1944» на конкурсе гэтага года. Конкурс пройдзе ў Міжнародным выставачным цэнтры Кіева.

Улады горада прагназуюць, што на «Еўравізіі» ва Украіну прыедзе блізу 20 тыс. замежнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках