26 красавiка 2024, Пятніца, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Санковіч выйшаў у фінал чэмпіянату свету на «кароткай вадзе»

1
Павел Санковіч выйшаў у фінал чэмпіянату свету на «кароткай вадзе»

У паўфінальным заплыве Санковіч паказаў час 23,07 секунды.

Беларускі плывец Павел Санковіч у дысцыпліне 50 метраў на спіне выйшаў у фінал чэмпіянату свету на «кароткай вадзе» (у 25-метровым басейне), які праходзіць у канадскім Віндзор.

У паўфінальным заплыве Санковіч паказаў час 23,07 секунды. Гэта другі вынік сярод усіх паўфіналістаў. Найлепшыя секунды прадэманстраваў толькі японец Кога – 22,81.

У камбінаванай эстафеце 4х50 метраў беларуская каманда ў складзе Аляксандры Герасімені, Ільі Шымановіча, Яўгена Цуркіна і Юліі Хітрай не змагла адабрацца ў фінал. Беларусы паказалі 9-ы час – 1 хвіліна 40,52 секунды. 8-е месца, якое дае права ўдзельнічаць у фінале, паказалі шведы, якія апярэдзілі беларусаў на 0,03 секунды.

У дысцыпліне 200 метраў брасам Ілья Шымановіч не здолеў кваліфікавацца ў фінал. У адборачных заплывах ён паказаў 17-ы вынік – 2 хвіліны 7,91 секунды.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках