5 траўня 2024, Нядзеля, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенец выраўнаваў кузаў аўто з дапамогай «выбівалкі» для дываноў

11
Гарадзенец выраўнаваў кузаў аўто з дапамогай «выбівалкі» для дываноў

Знаходлівы жыхар Горадні з дапамогай падручных сродкаў аднавіў кузаў свайго аўтамабіля.

Блізу дзвюх гадзін спатрэбілася аўтаўладальніку з Горадні, каб аднавіць геаметрыю кузава свайго аўтамабіля падручнымі сродкамі ў адным з двароў горада. З інструментаў яму спатрэбіліся толькі малаток і трос.

Як паведамляе autogrodno.by, у аўтамабіля не закрываўся капот. Відавочна, гэта стала вынікам дэфармацыі кузава. Каб развязаць гэтую праблему, мужчына прывязаў буксіровачныя трос да кузава аўтамабіля і да дваровай «выбівалкі» для дываноў. Дзясятак дакладных рухаў - і капот бесперашкодна зачыніўся. Сведкам такога нестандартнага рамонту аўто стаў жыхар Горадні Сяргей. Ён і зафіксаваў працэс на відэа.

«Мужчына скончыў працу, калі на вуліцы пачынала цямнець. Вечка капота выдатна зачыніліся. Аўтаўладальнік паставіў пярэдні бампер на месца і з'ехаў», - распавядае сведка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках