5 траўня 2024, Нядзеля, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: З такімі коштамі патрэбны заробак мінімум $1500

30
Станіслаў Багданкевіч: З такімі коштамі патрэбны заробак мінімум $1500
СТАНІСЛАЎ БАГДАНКЕВіЧ

Былы кіраўнік Нацбанку не разумее, як можна было так давесці эканоміку да развалу.

Не так даўно міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі распавёў журналістам, што дасягнуць узроўню сярэдняга заробку ў 2017 годзе - цяжкая задача. Пры гэтым чыноўнік не навучыў, як выжыць на 350-370 даляраў, калі толькі за адзін паход у краме пакідаеш у сярэднім блізу 60-70 рублёў, купляючы самы стандартны набор прадуктаў. А хочацца яшчэ рэгулярна купляць нейкія абноўкі. І адпачынак правесці на моры - пажадана ўсёй сям'ёй. Але растуць камунальныя аплаты, даражэе мабільная сувязь. На дзіцячую вопратку мінімум палова заробку сыходзіць...

- Сёння як мінімум (!) 1000 даляраў трэба мець на месяц, каб больш-менш нармальна сябе адчуваць, - шчыра сказаў «Беларускаму партызану» былы кіраўнік Нацбанку, доктар эканамічных навук Станіслаў Багданкевіч. - А яшчэ лепш - 1500.

Чаму чыноўнікі сёння кажуць толькі пра 500 даляраў сярэдняга заробку? Таму што ў параўнанні з сённяшнім сярэднім заробкам гэта будзе сур'ёзны рост. Але для таго, каб дасягнуць гэтага паказчыка, павінен быць велізарны рост прадукцыйнасці працы, эканамічны рост. На мой погляд, гэта не рэальна. Дакладней, можна дасягнуць такіх паказчыкаў толькі адным шляхам: скарачэннем залішняй колькасці рабочых на дзяржпрадпрыемствах. Калі блізу 20 адсоткаў работнікаў звольніць, фонд заробку падзяліць на пакінутых - вось і будзе 500 даляраў, можа, нават крыху больш. Узнікае пытанне, што рабіць з тымі, хто апынуўся на вуліцы...Таму ўлада вельмі асцярожнічае і імкнецца ўтрымліваць лішнюю колькасць, каб не дапусціць беспрацоўя.

Гэтую праблему трэба развязваць у комплексе. Патрэбныя глыбінныя пераўтварэнні ў эканоміцы. Мне здаецца, і ўлада разумее, што трэба гэта рабіць. Некаторыя чыноўнікі выказваюцца за тое, каб змяніць структуру кіравання дзяржпрадпрыемствамі. Сёння ў аснову трэба ставіць не валавую вытворчасць, а прыбытак, рэнтабельнасць, эфектыўнасць, канкурэнтаздольнасць. І дырэктарскаму корпусу трэба развязаць рукі. Яны самі павінны вызначаць палітыку развіцця прадпрыемстваў, без аглядкі на міністэрствы і структуры. Тады дырэктары будуць наўпрост зацікаўленыя дасягаць нейкіх паказчыкаў - ад гэтага будзе залежаць і іх заробак у тым ліку.

Вось у такім кірунку трэба пачынаць рух пры адначасовым змяненні стаўлення да ўласнасці, да вяршэнства закона. Неабходная таксама рэформа прававой сістэмы, падтрымка малога і сярэдняга бізнэсу, скасаванне гэтых дурных падаткаў на дармаедства. Адным словам, патрэбна добрая праграма глабальных рэформаў, якой у нас, на жаль, пакуль няма...

Шчыра кажучы, сітуацыя ў нас надзвычай складаная. Асабліва гэта заўважаюць прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнэсу. Народ збяднеў, знізіўся попыт на тавары. На жаль, гэта рэальнасць сённяшняга дня. Жыццё ў Беларусі значна пагоршылася.

А што тычыцца таго, як пражыць на 500 даляраў, то я праўда не ведаю, як гэта зрабіць. Калі ў сям'і два чалавекі і кожны з іх атрымлівае па 500 - тады яшчэ больш-менш можна пратрымацца, маючы сваё жыллё.

А калі 500 на дваіх - я нават не ўяўляю, як людзі жывуць...

Але неяк жа жывуць і на меншыя грошы! Прыстасаваліся. Народ наш такі...

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках