26 красавiка 2024, Пятніца, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч атрымаў часовы прытулак у Расеі да 1 лістапада 2017 года

9
Януковіч атрымаў часовы прытулак у Расеі да 1 лістапада 2017 года

Генеральная пракуратура Украіны атрымала афіцыйнае апавяшчэнне аб статусе збеглага экс-прэзідэнта ў РФ.

Адпаведны дакумент, копіяй якога валодае РБК-Украiна, адвакат Януковіча Віталь Сярдзюк накіраваў у Генеральную пракуратуру разам з заявай аб адмове прыняць падазрэнне ў здрадзе.

Згодна з дакументам, Віктар Януковіч атрымаў пасведчанне аб наданні часовага прытулку на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Яно было выдадзенае экс-прэзідэнту УФМС Расеі ў Растоўскай вобласці 26 лістапада 2015 года на адзін год.

Пазней тэрмін яго дзеяння быў падоўжаны яшчэ на год - да лістапада 2017 года. Як гаворыцца ў пасведчанні, Віктар Януковіч пастаўлены на ўлік у Савецкім раёне Растова-на-Доне.

«Пасведчанне аб наданні часовага прытулку з'яўляецца дакументам, які сведчыць асобу яго ўладальніка, і пацвярджае законнасць знаходжання гэтай асобы на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, - сказана ў дакуменце. - Асоба, якая атрымала часовы прытулак, не можа быць вернутая супраць ягонай волі на тэрыторыю дзяржавы сваёй грамадзянскай прыналежнасці (свайго ранейшага звычайнага месца жыхарства)».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках