26 красавiка 2024, Пятніца, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загадкавае маўчанне Крамля

14
Загадкавае маўчанне Крамля

Ці існуюць таемныя дамоўленасці паміж Ізраілем і Расеяй?

Ізраіль атакуе сірыйскія мэты - Расея маўчыць, нягледзячы на тое, што Крэмль з'яўляецца хаўруснікам дыктатара Асада. Паміж Расеяй і Ізраілем існуюць пэўныя дамоўленасці на гэты конт, піша на сайце Die Welt Гіл Ярон (пераклад – inopressa.ru).

Як паведамляе сірыйскае інфармагенцтва Sana, гаворка ідзе аб ізраільскай атацы на мэты на вайсковым аэрадроме Мезе ў прыгарадзе Дамаска, удар нанесены ракетамі «зямля-зямля» з Галанскіх вышынь. «Гэта ўжо другі падобны ракетны ўдар за апошнія два тыдні - і калі за ім сапраўды стаяць ізраільцяне, то іх мэтай, хутчэй за ўсё, з'яўляецца стратэгічна важнае ўзбраенне, якое знаходзіцца на аэрадроме перад адпраўкай «Хізбале», - каментуе аўтар артыкула.

«Сірыйскі рэжым, - паведамляе Ярон, - рэзка адрэагаваў на ракетны ўдар, абвінаваціўшы «ізраільскіх ворагаў» у дапамаганні тэрарыстычным арганізацыям. Але ўсё абмежавалася толькі заявамі - і маўчаннем з боку Масквы. Здавалася б лагічным, што Крэмль павінен быў успрыняць удары ізраільцянаў па праўрадавым мэтам як правакацыю».

Але, магчыма, разважае журналіст, «Расея і Ізраіль апошнім часам нацэленыя на разрадку напружанасці ў двухбаковых стасунках і ўступілі ў фазу свайго кшталту прагматычнага суіснавання. Яшчэ год таму ўсё было інакш: калі ў верасні 2015 года Расея размясціла ў Сірыі вайсковыя самалёты для падтрымкі Асада, Ізраіль занепакоіўся. Асаблівую заклапочанасць ізраільскага боку выклікаў зенітна-ракетны комплекс С-400».

«З ім расейцы маглі распазнаць усякі самалёт, які падымаўся ў неба над Ізраілем», - кажа Алекс Тэнцэр, экспэрт у галіне расейска-ізраільскіх стасункаў. Для ізраільцян гэта стала істотнай праблемай.

«Справа ў тым, - тлумачыць аўтар, - што з моманту другой вайны з Ліванам у 2006 годзе, падчас якой «Хізбала» абстрэльвала ізраільскую тэрыторыю тысячамі ракет, Ізраіль строга прытрымліваецца чырвонай лініі, якую ў красавіку гэтага года публічна вызначыў прэм'ер-міністр Нетаньяху: «Мы не дапусцім, каб «Хізбала» атрымала сучасную зброю праз Сірыю або Ліван».

Атрымліваецца, што ракетна-зенітны комплекс расейцаў ставіў пад пытанне такую стратэгію, дадае журналіст.

«Але замест канфрантацыі з Масквой Ізраіль абраў шлях супрацоўніцтва - у 2015 годзе Нетаньяху пачаў шукаць падыход да Пуціна. У той час як Захад увёў антырасейскія санкцыі, Ізраіль наладжваў перамоўны працэс, мэтай якога стала больш цеснае супрацоўніцтва». З таго моманту бакі знаходзяцца ў сталым кантакце», - гаворыцца ў артыкуле.

Гэта датычыцца і прадстаўнікоў абодвух войскаў. Камандуючы ВПС Ізраіля генерал-маёр Амір Эшэль ездзіў у Маскву для абмеркавання механізму ўзгаднення ваенных аперацый у Сірыі. «Абодва бакі зацікаўленыя ў тым, каб пазбегнуць непаразуменняў», - адзначае Тэнцэр.

«Механізм прайшоў паспяховае апрабаванне: напрыклад, некалькі месяцаў таму расейскі знішчальнік парушыў паветраную прастору Ізраіля і без наступстваў вярнуўся назад - у адрозненне ад інцыдэнту з расейскім вайсковым самалётам, збітым у турэцкай паветранай прасторы, за чым рушыў услед сур'ёзны крызіс у расейска-турэцкіх дачыненнях».

«У кастрычніку афіцыйны прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў папярэдзіў ЗША, што ўсе ўдары па кантраляванай рэжымам тэрыторыі будуць расцэньвацца як пагроза для расейскіх вайскоўцаў. Аднак у выпадку з Ізраілем дзейнічаюць іншыя правілы», - адзначае аўтар.

«Расея мае ў Сірыі геастратэгічныя інтарэсы. Але пры гэтым яна не хоча настройваць супраць сябе такую рэгіянальную дзяржаву, як Ізраіль», - паказвае Тэнцэр.

Ізраіль, са свайго боку, прызнаў інтарэсы Пуціна ў Сірыі, нягледзячы на тое, што Расея выратавала Асада, партнёра Ірана і «Хізбалы», якія абвясцілі сваёй мэтай знішчэнне Ізраіля. У выніку Расея сама не знішчае зброю, прызначаную для «Хізбалы», але дазваляе ізраільцянам дзейнічаць у гэтым кірунку на сірыйскай тэрыторыі, гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках