5 траўня 2024, Нядзеля, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Глеб: Найбольш камфортна ў нацыянальнай камандзе Беларусі было за Байдачным і Штангэ

13
Глеб: Найбольш камфортна ў нацыянальнай камандзе Беларусі было за Байдачным і Штангэ
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Паводле слоў паўабаронцы, з прыходам нямецкага спецыяліста многае ў нацыянальнай камандзе стала па-еўрапейску.

Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб у інтэрв'ю «Прессболу» распавёў, за якім галоўным трэнерам у камандзе Беларусі было найбольш камфортна.

- За Хацкевічам вы прыязджалі ў каманду з задавальненнем?

- Я заўсёды ехаў з задавальненнем і жаданнем дапамагчы камандзе.

- Зноў спытаю інакш: вы гулялі за многімі трэнерамі каманды. Якое месца сярод іх займае Хацкевіч, і за кім было найбольш камфортна?

- За Байдачным. Анатоль Мікалаевіч адназначна на першым месцы. Напэўна, яшчэ таму, што ў той каманды быў цудоўны падбор футбалістаў. А я яшчэ малым: прыязджаў, глядзеў на такіх мастадонтаў, як Кульчы, Бялькевіч, Гурэнка, той жа Хацкевіч. Мне ўсё падабалася: цудоўная атмасфера. І паказвалі добры футбол.

А яшчэ за Штангэ. Сапраўды Бернд нямала памяняў у нашым футболе. Многае стала па-іншаму, па-еўрапейску. Жылі не ў Стайках, а ў горадзе. З'явіліся добрыя варункі, пералёты, экіпіроўка. Здаецца, усё гэта дробязі, але прыемныя. І заслуга менавіта Штангэ. Не скажу, што ён супертренер, затое выдатны арганізатар. Тым не менш за ім мы падолелі Францыю на выездзе, Галандыю. А вынік — той жа. Мы нікуды не выходзім толькі праз тое, што ў нас у галаве. Удзельнікі топ-турніраў рыюць зямлю ў кожным матчы з першай да апошняй хвіліны. А ў нас нейкія цяжкасці. Маю на ўвазе ўсю каманду агулам, як адзіны арганізм. Самі вінаватыя, - сказаў Глеб.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках