5 траўня 2024, Нядзеля, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Брытанскія шпіёны дапамогуць Еўропе паставіць Расею на месца

1
СМІ: Брытанскія шпіёны дапамогуць Еўропе паставіць Расею на месца
АЛЕКС ЯНГЕР

Выведнікі Вялікабрытаніі маюць намер адбіць спробы РФ умяшацца ў працэс выбараў у краінах Еўропы.

Кіраўнік брытанскай выведкі, вядомай як MI6, Алекс Янгер запэўніў, што ягоная краіна дапаможа хаўруснікам з ЕЗ адбіць хакерскія атакі Расеі, накіраваныя на ўмяшанне ў працэс выбараў. Пра гэта, як паведамляе EUObserver (переаод — zn.ua), ён сказаў падчас прэс-канферэнцыі ў Лондане, адзначаючы, што адным з прыярытэтаў для яго будзе супрацьстаянне «ўсё больш небяспечнаму феномену гібрыднай вайны». Выданне адзначае, што Янгер не назваў Расею наўпрост, але сказаў, што «варожыя» краіны спрабуюць дамагчыся сваіх цэляў «праз кібератакі, прапаганду і падрыў дэмакратычных працэсаў».

«Нашая праца – пусціць святло на такую актыўнасць і дапамагчы нашай краіне і хаўруснікам у Еўропе дасягнуць устойлівасці, патрэбнай для самаабароны», - сказаў кіраўнік MI6.

«Рызыкі вельмі высокія і маюць фундаментальную пагрозу для нашага суверэнітэту. Яны павінны трывожыць усіх, хто падзяляе дэмакратычныя каштоўнасці», - дадаў Янгер.

Гэтыя ягоныя словы прагучалі на фоне страхаў у краінах ЕЗ перад умяшаннем Расеі ў дэмакратычныя працэсы. Надоечы італійскія СМІ пісалі пра тое, што перад рэферэндумам аб канстытуцыйнай рэформе ў Італіі расейскія прапагандысты праз блогі і сацыяльныя сеткі спрабавалі ачарніць Матэа Рэнцы і ягоны план.

А кіраўнік нямецкай выведкі заяўляў, што Расея ўзмацніла кібэршпіянаж у Нямеччыне. У лістападзе федэральная канцлерка Ангела Меркель заявіла, што не выключае магчымасці расейскага ўмяшальніцтва ў выбарчую кампанію 2017 года з дапамогай кібератак і дэзінфармацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках