26 красавiка 2024, Пятніца, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Сітуацыя ў луканоміцы зусім сумная

4
Барыс Жаліба: Сітуацыя ў луканоміцы зусім сумная
БАРЫС ЖАЛІБА

Людзей перш за ўсё турбуе, як пражыць і пракарміць сям'ю, а не крэдыты на жыллё, упэўнены эканаміст.

Эканаміст Барыс Жэліба пракаментаваў пастанову «Беларусбанка» выдаваць крэдыты на будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай пад 12% гадавых, перадае «Радыё Рацыя».

Як паведамляецца, такія крэдыты выдаюцца грамадзянам, якія стаяць на ўліку з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, на будаўніцтва жылых памяшканняў тэрмінам карыстання да 15 гадоў. Адсоткавая крэдытная стаўка ў адпаведнасці з дзейнымі пагадненнямі - 12% гадавых (адсоткавая стаўка, устаноўленая банкам для крэдытаў на нерухомасць, паменшаная на 50% стаўкі рэфінансавання Нацбанка).

- Найлепшыя гады для беларусаў ужо прайшлі, а сітуацыя ў беларускай эканоміцы сёння зусім сумная. Таму, як мне здаецца, новыя крэдыты на будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай - гэта спроба ўладаў падбадзёрыць людзей, бо іх ужо амаль ніхто не хоча браць пад тыя адсоткі, што прапануюць. Калі ў народа былі больш-менш прыстойныя заробкі, крэдыты былі папулярнымі, але цяпер рэальныя заробкі моцна знізіліся, і многія проста не ў стане затым выплачваць крэдыт. Як бачым, насельніцтва даволі актыўна пазбаўляецца ад валютных ашчадкаў, з пачатку года чыстая купля наогул складае блізу 2 мільярдаў даляраў.

- Але ці будуць браць крэдыт пад 12 адсоткаў?

- Будуць, але значна менш, чым раней. У мінулыя часы некаторыя нават падраблялі даведкі, каб пабудаваць кватэру і ўзяць крэдыт, але цяпер сітуацыя кардынальным чынам змянілася. Людзей перш за ўсё турбуе, як пражыць і пракарміць сям'ю, - сказаў Жаліба.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках