5 траўня 2024, Нядзеля, 17:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радзівонаў, Барабаншчыкава ды іншыя прачыталі «Раманс» Багдановіча

Радзівонаў, Барабаншчыкава ды іншыя прачыталі «Раманс» Багдановіча
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
ФОТА З САЙТА NNOV.EC

У Беларусі адзначаецца 125 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Верш "Раманс", які многія памятаюць як "Зорку Венеру", — адзін з самых рамантычных твораў Максіма Багдановіча. Даследчыкі мяркуюць, што натхніла паэта Ганна Какуева, якой таксама прысвечаны цыкл вершаў "Мадонны" зборніка "Вянок". Цётка Ганны, якая замяніла дзяўчыне маці, была супраць яе стасункаў з хворым на сухоты Максімам. З думкамі аб каханай паэт у 1912-м годзе і напісаў верш "Раманс".

9 снежня 2016 года ў Беларусі адзначаецца 125 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча. З гэтай нагоды “Еўрарадыё” папрасіла вядомых беларусаў прачытаць знакаміты "Раманс":

Чэмпіён Беларусі ў футболе, нападнік БАТЭ Віталь Радзівонаў крыху саромеўся чытаць верш "на людзях" і выгнаў старонніх асоб з кабінета, дзе праходзіў запіс. Вольгу Хіжынкову запісвалі ў вялізнай зале Нацыянальнай школы прыгажосці. Яна адразу папярэдзіла: "Мне вашыя паперкі не патрэбныя, "Зорку Венеру" ведаю на памяць!".

Музыку Уладзіміра Пугача злавілі ў грымёрцы пасля канцэрту, бізнэсоўца Аляксандра Кныровіча — у кавярні падчас дзелавой сустрэчы. Да Вольгі Барабаншчыкавай прыехалі ў шоў-рум ейнага брэнда адзення, да метэаролага Дзмітрыя Рабава — у Дом прэсы, дзе ён даваў інтэрв'ю (натуральна, аб надвор'і). Каця і Саша, стваральнікі паб-квіза "Мазгабойня", прыйшлі на запіс у студыю «Еўрарадыё», а Уладзімір Максімкаў і Юрый Стыльскі чыталі Багдановіча сам-насам з камерай, у хатніх умовах.

У наступным годзе беларусы будуць адзначаць 135 гадоў з нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках