5 траўня 2024, Нядзеля, 16:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Эстоніі прыняў «закон Магніцкага»

2
Парламент Эстоніі прыняў «закон Магніцкага»

Цяпер ва ўсіх краінах ЕЗ дзейнічае санкцыйны спіс расейскіх чыноўнікаў, а іх фінансавыя актывы будуць замарожаныя.

Парламент Эстоніі ў чацвер адзінагалосна прыняў «закон Магніцкага», паведамляе «Радыё Свабода».

Такім чынам, цяпер ва ўсіх краінах Еўразвязу дзейнічае санкцыйны спіс расейскіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да загубы ў маскоўскім следчым ізалятары юрыста фонду Hermitage Capital Сяргея Магніцкага. Ім забаронены ўезд у еўрапейскія краіны, дзе таксама замарожаныя іх фінансавыя актывы.

Апошнім часам аналагічныя заканадаўчыя ініцыятывы разглядаюцца ў многіх краінах свету, уключаючы прапанаваны ў ЗША «Глабальны акт Магніцкага», прадстаўлены ў брытанскім парламенце «папраўка Магніцкага», канадскі законапраект пад назвай «Глабальны закон Магніцкага».

Раней charter97.org паведамляў, што Шуневіч, Ярмошына і Лукашэнка могуць патрапіць пад «акт Магніцкага».

37-гадовы Сяргей Магніцкі, які апублікаваў факты карупцыі ў расейскіх дзяржструктурах, быў абвінавачаны ва ўхіленні ад падаткаў, а ў лістападзе 2009 года памёр у следчым ізалятары «Бутырка». Паводле звестак праваабаронцаў, калег і родных, ён стаў ахвярай катаванняў і збіванняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках