5 траўня 2024, Нядзеля, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці прайшла акцыя да Дня правоў чалавека

Праваабаронцы «Берасцейскай вясны» адзначылі 68 гадавіну прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Як распавёў сябра арганізацыі Уладзімір Вялічкін, падчас акцыі берасцейцы раздалі некалькі соцень асобнікаў газеты «Народная Воля», перадае «Радыё Свабода».

«Мы раздавалі спецвыпуск газеты з праваабарончай старонкай «За нашы і вашы правы». Мерапрыемства прымеркаванае да чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Мы віншавалі людзей з гэтай нагоды. Многія адгукаліся, і было цікава пачуць ад людзей, што з правамі чалавека ў нашай краіне праблемы», - сказаў Уладзімір Вялічкін.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Напярэдадні праваабаронцы «Берасцейскай вясны» правялі круглы стол, прысвечаны апошнім судовым працэсам за ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях.

10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея ААН ухваліла і абвясціла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках