17 траўня 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пралёт Су-34 над Турцыяй зафіксавалі радары NATO

16
Пралёт Су-34 над Турцыяй зафіксавалі радары NATO
ФОТА: PODERIOMILITAR-JESUS.BLOGSPOT.COM

На думку турэцкіх уладаў, Расея не зможа схаваць факт паўторнага парушэння паветранай прасторы.

Адпаведныя довады перададзеныя ў Маскву па ваенных каналах, паведамляе «Нямецкая хваля».

Уварванне расейскага Су-34 у паветраную прастору Турцыі зафіксавалі адначасова турэцкія вайскоўцы і радары NATO. Расея «не зможа схаваць факт парушэння нашай паветранай прасторы», заявіў прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу ў нядзелю, 31 студзеня, выступаючы ў Эр-Рыядзе, паведамляе Reuters.

Са словаў Давутаглу, «немагчыма схаваць падобны інцыдэнт, калі ён адбыўся, або зрабіць выгляд, што парушэнне было, калі яго напраўду не здаралася».

У той жа дзень у Эр-Рыядзе міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу паведаміў, што довады пралёта Су-34 праз турэцкую паветраную прастору перададзеныя ў Маскву па ваенных каналах. «Спадзяюся, што Расея будзе больш адказнай у гэтым пытанні і скажа праўду», - цытуе кіраўніка МЗС Турцыі сайт РБК.

Раней генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заклікаў Расею «напоўніцу паважаць паветраную прастору» альянсу. У сваю чаргу, прадстаўнік Пентагона Марк Райт пацвердзіў, што «яшчэ адзін самалёт парушыў паветраную прастору Турцыі і NATO».

У той жа час прадстаўнік Мінабароны РФ Ігар Канашэнкаў настойвае, што баявы самалёт Су-34 не перасякаў мяжы Турцыі, а ніводзін з радараў не здольны выявіць тып і дзяржаўную прыналежнасць паветранага аб'екта. Згодна з пазіцыяй Анкары, Су-34 перасёк паветраную прастору Турцыі 29 студзеня. Цяпер ВПС Турцыі прыведзеныя ў стан поўнай гатоўнасці.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках