7 траўня 2024, aўторак, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алеся Макаева аштрафавалі падчас «кантрольнай закупкі»

23
Алеся Макаева аштрафавалі падчас «кантрольнай закупкі»
Алесь Макаеў
ФОТА: «Радыё Свабода»

Разам з прадпрымальнікам падаткавікі «злавілі» яшчэ некалькіх чалавек, якія прадавалі тавар праз абвесткі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісала жонка прадпрымальніка Юлія Сцяпанава.

«Два дні таму Сашы патэлефанаваў мужчына, сказаў, што ад агульных сяброў - назваў імёны, прывітанне перадаў і сказаў, што ўжо купляў у Сашы кран калісьці. Увогуле, замовіў кран. Папрасіў яго прывезці, бо вывезці няма магчымасці, а кран тэрмінова патрэбны. Без усялякай задняй думкі - Саша павёз», - напісала Юлія.

З яе слоў, Алесь Макаеў прыехаў у звычайны жылы дом, у кватэру на другім паверсе. Пара, якая прадставілася мужам і жонкай, кран паглядзела, усе іх задаволіла. Прадпрымальнік выпісаў гарантыю, яны далі грошы. І раптам са словамі «Кантрольная закупка» з розных кутоў кватэры з'явіліся людзі з пасведчаннямі.

«Давайце пройдзем на кухню - у нас наступныя «кліенты» цяпер, кажуць. Саша сказаў «Буду стаяць тут - можа хоць аднаго чалавека спасу ад вас, і падпісваць я нічога не буду». Не далі - праводзілі ўсё ж такі на кухню. І сказалі, што за адмову падпісваць дакументы складуць яшчэ нейкі пратакол. На кухні ўжо сядзелі гора-прадаўцы. Бралі ўсіх - з Онлайнера, з сэканд.бай, з «з рук у рукі», кур'ераў з інтэрнэт-сайтаў... Нікога не хвалюе - сваё вы прадаяце або гандлюеце стала. Давесці нічога не магчыма - ніхто з гэтай кватэры не выйшаў без пратаколу», - напісала жонка Алеся Макаева.

З яе слоў, штраф за гандаль без выпісвання чэка складзе 30-40 мільёнаў рублёў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках