7 траўня 2024, aўторак, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У даведніку для ідэолагаў раяць песні Вольскага, Міхалка ды Вайцюшкевіча

3
У даведніку для ідэолагаў раяць песні Вольскага, Міхалка ды Вайцюшкевіча

Аўтары дапаможніка «Беларуская музыка ў праграмах дыскатэк і клубных вечароў» узялі за аснову рэйтынг «100 найвялікшых беларускіх песень».

72-старонкавае выданне «Беларуская музыка ў праграмах дыскатэк і клубных вечароў» падрыхтавала да друку дзяржаўная ўстанова «Менскі абласны цэнтр народнай творчасці», паведамляе «Наша Нiва».

Яно складаецца з двух раздзелаў - у першай частцы прыводзяцца біяграфічныя звесткі аб найбольш актуальных беларускіх выканаўцах у стылях (поп, рок, рэп), а другі падзел цалкам прысвечаны рэйтынгу «100 найвялікшых беларускіх песень», які партал tuzin.fm склаў на падставе апытання 93 экспэртаў. Спіс не зазнаў цэнзуры, нягледзячы на наяўнасць у ім такіх песень, як «Сцяг» Змітра Вайцюшкевіча, гімн БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Магутны Божа» на словы Наталлі Арсенневай, «Гэты мы» Андрэя Мельнікава, «Партызанская» NRM , «Воіны святла» Сяргея Міхалка і іншых твораў.

Выхад выдання ўхваліў Народны артыст СССР і Беларусі Ігар Лучанок.

«Мы хацелі данесці да работнікаў культуры ды ідэолагаў, што існуе сучасная песенная культура, якая захоўваецца ў памяці людзей, гэтыя песні любяць і слухаюць, як бы таму не пярэчылі. І з гэтым фактам трэба лічыцца», - заявіў у каментары для Tuzin.fm складальнік дапаможніка Юрый Цыбін.

Зборнік выйшаў тыражом у 200 асобнікаў выключна для распаўсюджвання ў дзяржаўных установах культуры. У далейшым яго складальнікі збіраюцца пашырыць дапаможнік і выдаць яго для масавага чытача.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках