8 траўня 2024, Серада, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца давёў, што радар ДАІ стаяў незаконна

29
Кіроўца давёў, што радар ДАІ стаяў незаконна
ФОТА: ABV.BY

Дасведчаны аўтамабіліст выявіў, што ў сістэмы фотафіксацыі скончыўся тэрмін ліцэнзіі.

Кіроўца з Магілёўскай вобласці дамогся скасавання штрафу, які наклала на яго ДАІ за перавышэнне хуткасці. Пра гэта паведамляе сайт abw.by.

Аляксандру прыйшоў так званы «ліст шчасця»: у Магілёўскай вобласці радар зафіксаваў, што ён перавысіў хуткасць на аўтадарозе. За гэта яго аштрафавалі на 7,2 мільёна рублёў.

Аднак кіроўца ўважліва вывучыў пастанову, якую яму даслалі. Ён высветліў, што сістэма фотафіксацыі MULTARADAR_SD580, якая зафіксавала парушэнне, не мае дзяржаўнай сертыфікацыі - скончыўся тэрмін, на які быў выдадзены сертыфікат.

Высветлілася, што сертыфікат мае толькі адзін з кампанентаў гэтай сістэмы - радыёлакацыйны стацыянарны вымяральнік хуткасці транспартных сродкаў MultaRadar SD580. Сістэма акрамя вымяральніка хуткасці ўключае ў сябе яшчэ і перадатчыкі сігналу са звесткамі да пульта адзінага цэнтра фіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму, што ў Менску, прымачы сігналу, і яшчэ некалькі кампанентаў.

«Правільнасць прыёмаў гэтых звестак (гэта хуткасць, час, канкрэтнае месца і фатаграфія месца) павінна кантралявацца органамі Дзяржстандарту пры паверцы сістэмы, бо ў пастановах аб накладанні адміністрацыйнага спагнання гэтыя звесткі адыгрываюць ключавую ролю», - кажа Аляксандр.

У выніку намеснік начальніка УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама скасаваў пастанову пра штраф.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках