7 траўня 2024, aўторак, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўзаконілі позвы праз SMS і электронную пошту

48
У Беларусі ўзаконілі позвы праз SMS і электронную пошту
ФОТА З САЙТА EUROBELARUS.INFO

Удзельнікі працэсу цяпер абавязаны з'яўляцца ў суд, калі атрымалі позву праз SMS ці электронную пошту.

У Грамадзянскі кодэкс Беларусі ўнесеныя змены, паводле якіх суд мае права адправіць позву паведамленнем па факсе, электроннай пошце або мабільным тэлефоне. Раней права выклікаць удзельнікаў працэсу ўсякім даступным тэхнічным спосабам было замацаванае ў адміністрацыйным і крымінальным заканадаўстве.

«Суды ўсё далей сыходзяць ад звыклай папяровай позвы, якую паштальён носіць за нядбайным адказчыкам, а той хаваецца і не жадае яе атрымліваць, - заявіў першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч. - Ва ўсім цывілізаваным свеце да выкліку ў суд ставяцца вельмі сур'ёзна, і тыя, хто сумняваецца, ці трэба ісці ў суд праз SMS, хай больш не сумняваюцца - трэба. Тым больш, што такога кшталту паведамленні забяспечваюць зваротную сувязь. Суд ведае, ці атрымаў чалавек электроннае апавяшчэнне ці не, а няяўка без уважлівых прычын у шэрагу выпадкаў сёння азначае аўтаматычны пройгрыш спрэчкі».

Дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі ў 2015 годзе ўдалося практычна ўкласціся ў бюджэтны артыкул выдаткаў у паштовых адпраўленнях пры неаднаразовым узрастанні тарыфаў. Нягледзячы на тое, што спраў на разгляд паступіла не менш, а нават больш, паведамляе БелТА.

«Дыскусію ў гэтым пытанні трэба заканчваць, бо заканадаўцам пытанне развязанае канчаткова», - адзначыў Калінковіч.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках