7 траўня 2024, aўторак, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы зарабляюць на кнігах Святланы Алексіевіч

6
Расейцы зарабляюць на кнігах Святланы Алексіевіч
Святлана Алексіевіч
ФОТА: REUTERS/MARCUS ERICSSON/TT NEWS AGENCY

У той жа час галоўная кніжная выстава Беларусі праходзіць без удзелу першай беларускай нобэлеўскай лаўрэаткі ў літаратуры.

Са слоў мэнэджара маскоўскага выдавецтва «Время» Дзмітрыя Гасіна, як толькі стала вядомае імя нобэлеўскага лаўрэата ў літаратуры за 2015 год, наклад кніг Святланы Алексіевіч разышоўся за дзень.

Як піша БелаПАН, выдавецтва «Время» удзельнічае ў XXIII Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, што праходзіць 10-14 лютага ў выставачным цэнтры на праспекце Пераможцаў. Нягледзячы на тое, што кампанія прэзэнтуе кнігі першага беларускага нобэлеўскага лаўрэата ў літаратуры, стэнд выдавецтва займае малюсенькае месца далёка не ў цэнтры экспазіцыі.

На пытанне, чаму самой Алексіевіч няма на выставе, Гасін адказаў, што гэта «пытанне не да маскоўскага выдавецтва, якое само з'яўляецца ў Менску госцем». Ён запэўніў, што калі Алексіевіч калі-небудзь запросяць на такую імпрэзу ў Менск або ўсялякі іншы горад, выдавецтва «Время» «будзе імкнуцца зрабіць так, каб ейныя кнігі там былі».

Мэнэджэр кампаніі падкрэсліў: прысуджэнне самай ганаровай прэміі свету беларускай пісьменніцы стала для іхняга выдавецтва «падзеяй, якая выпадае раз за жыццё».

«Нобэлева прэмія - гэта велізарная трыбуна для пісьменніка і ўсёй нацыянальнай культуры, у гэтым выпадку - для ўсёй расейскамоўнай культуры. Ну і для Беларусі, вядома, таксама», - дадаў ён.

«Алексіевіч на працягу некалькіх гадоў была адной з галоўных прэтэндэнтак на прэмію, на яе ставілі букмекеры, усе, хто звязаны з прэміяй, былі ў заўсёдным чаканні, - нагадаў Гасін. - Калі прэмію, нарэшце, прысудзілі, і пра гэта было абвешчана, продаж падскочыў так, што ўвесь наяўны ў нас наклад быў распрададзены за дзень. Мы цяпер безупынна дадрукоўваем наклады і мяркуем, што гэта вельмі добра. Кожная з кніг Алексіевіч - на вельмі важную тэму. Ейныя кнігі перакладзеныя на 30 моў, таму, вядома ж, мы хочам, каб у Расеі яе ведалі і чыталі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках