7 траўня 2024, aўторак, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі прапануюць ежу ў крэдыт

20
У Расеі прапануюць ежу ў крэдыт
ФОТА З САЙТА ONLINE812.RU

Гандлёвая сетка ва Уладзівастоку, адчуўшы падзенне даходаў гараджан, наважыла падвысіць продаж і прапанавала ежу ў крэдыт.

Пакуль што ў крамах на пазыковыя грошы больш за ўсё бяруць віскі і дарагія закускі, піша Reuters.

«Гэта добрая прапанова, напрыклад, для студэнтаў, якія хочуць адзначыць здачу іспыту, або для тых, хто надумаў арганізаваць святочны стол. А для нас гэта - падтрымка трафіку», - распавяла начальніца аддзела маркетынгу ВЛ-Март Яўгенія Ярэміч.

Расейцы, якія звыклі ў тлустыя двухтысячныя купляць у крэдыт самаходы, лядоўні і тэлевізары, у мінулым годзе суцішылі свой пакупніцкі імпэт праз зніжэнне рэальных даходаў амаль на 10 адсоткаў, што прывяло да такога ж падзення абарачэння рытэйла. У Прымор'і сітуацыя ўскладнілася ростам запазычанасці ў заробку ў паўтара разы ў апошнія месяцы, пішуць мясцовыя СМІ.

Са слоў Ярэміч, акцыя невыпадкова з'явілася ў складаны для расейцаў час - прапанова купіць у крэдыт прадукты харчавання, напоі і алкаголь актуальная на фоне ўразання заробкаў і росту коштаў.

Адзначым, што паводле падлікаў Рассельгаснагляду, Расея знішчыла 2,5 тысяч тон ежы за апошнія паўгода "барацьбы" з Захадам.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках