2 траўня 2024, Чацвер, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

У Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі
Фота: euroradio.fm

У чацвер, 11 лютага, у Беларусі будуць назірацца неспрыяльныя ўмовы надвор’я.

Пра гэта паведамілі ў Гідраметцэнтры.

Як адзначылі сіноптыкі, у цэнтральных і ўсходніх раёнах рэспублікі, у Менскай вобласці і ў Менску захаваецца паўднёва-ўсходні вецер парывамі да 15-20 м/с.

У гэтай сувязі ў рэспубліцы абвешчанае штармавое папярэджанне - аранжавы ўзровень небяспекі.

Агулам у чацвер умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты, якія рухаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Чакаецца няўстойлівае надвор'е.

Часам пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Раніцай і ўдзень на захадзе месцамі моцныя ападкі. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, у цэнтральных і ўсходніх раёнах моцны парывісты.

Тэмпература паветра цягам дня +1.. + 7°С. Атмасферны ціск будзе падаць, у другой палове дня пачне расці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках