2 траўня 2024, Чацвер, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія мытнікі выявілі ў шалупінні ад семак бурштын

13
Гомельскія мытнікі выявілі ў шалупінні ад семак бурштын

Бурштын нелегальна везлі з Украіны ў Літву.

Факт незаконнага ўвозу бурштыну выяўлены Гомельскай мытняй. Пры даглядзе грузавога аўтамабіля, зарэгістраванага на тэрыторыі Украіны, супрацоўнікі Гомельскай мытні выявілі схаваныя папяровыя мяшкі, у якіх знаходзіўся, як мяркуецца, неапрацаваны бурштын розных фракцый, піша Гомельская праўда.

Транспартны сродак накіроўваўся з таварам «грануляванае шалупінне насення сланечніка» з Украіны ў Літву. Заяўлены ў суправаджальных дакументах груз перамяшчаўся ў 22 цюках, кожны з якіх важыў блізу тоны.

Схаваныя ад мытнага кантролю папяровыя мяшкі, не заяўленыя ў накладной, атрымалася выявіць толькі пасля поўнай выгрузкі шалупіння. У выніку канфіскавалі 42 мяшкі з бурштынам агульнай вагай больш за 800 кілаграмаў.

Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, паводле гэтага факту распачатая праверка. Пасля вынікаў экспертызы будзе ўстаноўлена, ці з'яўляецца выяўлены тавар бурштынам, а таксама яго канчатковы кошт.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках