2 траўня 2024, Чацвер, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз запуск КНДР ракеты ЗША накіруюць у Паўднёвую Карэю атамную субмарыну

3
Праз запуск КНДР ракеты ЗША накіруюць у Паўднёвую Карэю атамную субмарыну

ЗША маюць намер накіраваць на наступным тыдні ў Паўднёвую Карэю шматмэтавую атамную падводную лодку USS «Паўночная Караліна».

Пра гэта паведамляе Yonhap (пераклад - «Европейская правда»).

«Атамная падводная лодка USS «Паўночная Караліна», якая належыць ВМС ЗША прыбывае ў Паўднёвую Карэю, наколькі я ведаю», - пацвердзіў агенцтву вайсковы чыноўнік.

Як піша выданне, субмарына класа «Вірджынія» здольная несці крылатыя ракеты «Тамагаўк» і тарпеды Mark-48, якія кіруюцца дыстанцыйна.

ЗША таксама маюць намер адправіць авіяносец «Джон К. Стэніс» класа «Німіц» у Паўднёвую Карэю ў рамках сумесных вучэнняў у наступным месяцы.

План з'яўляецца часткай намаганняў хаўруснікаў для стрымлівання Паўночнай Карэі ад далейшых вайсковых правакацый.

«Амерыканскія вайскоўцы будуць дасылаць папярэджанні і пацвердзяць сваю прыхільнасць справе абароны Паўднёвай Карэі шляхам разгортвання ключавых стратэгічных актываў на Карэйскім паўвостраве», - сказаў вайсковы чыноўнік.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках