2 траўня 2024, Чацвер, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лёс папугаеў, затрыманых на мяжы, пакуль не вызначаны

8
Лёс папугаеў, затрыманых на мяжы, пакуль не вызначаны
ФОТА: ECOS.ORG.UA

Абаронцы-заолагі перажываюць, што птушак могуць знішчыць.

Нямала перажыванняў у аматараў усяго жывога выклікае лёс папугаяў, якіх памежнікі знайшлі ў аўто недалёка ад украінскай мяжы 9 лютага.

440 птушак, шчыльна спакаваных у скрынку, перавозіў жыхар Баранавічаў. Сцвярджаў, што купіў іх на тэрыторыі Беларусі, але дакументаў не падаў. У гэтай гісторыі многіх занепакоіў менавіта далейшы лёс птушак - былі прэцэдэнты, калі ветслужба іх спальвала.

У Мінпрыроды паведамілі, што ўзялі сітуацыю на кантроль, паведамляе onliner.by.

- Утылізацыя гэтых птушак выключаная, - сказала начальніца аддзела біялагічнай разнастайнасці Ксенія Панцялей. - Можна не хвалявацца, папугаі цяпер знаходзяцца на адказным захоўванні, адчуваюць сябе нармальна, загінулых няма. Далейшы іх лёс мы якраз цяпер вызначаем, але забіваць птушак ужо сапраўды ніхто не будзе. Разглядаем магчымасць іх перадачы ў Менскі заапарк. Трэба будзе развязаць працэдурныя пытанні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках