2 траўня 2024, Чацвер, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Кавалкін: Вяртаемся да сітуацыі беднасці канца 90-х

27
Уладзімір Кавалкін: Вяртаемся да сітуацыі беднасці канца 90-х
УЛАДЗІМІР КАВАЛКІН
ФОТА З САЙТА NN.BY

Кіраўнік праекта "Кошт ураду" распавёў пра тое, як фармуюцца кошты паслугаў ЖКГ, і ці "пацягнуць" беларусы новыя тарыфы.

Праект "Кошт урада" ў зручнай і зразумелай форме дапамагае даведацца, адкуль бяруцца і як трацяцца грошы ў бюджэце Беларусі. Яго кіраўнік Уладзімір Кавалкін у інтэрв'ю "Радыё Рацыi" распавёў пра тое, як фармуюцца кошты паслуг ЖКГ, і ці "пацягнуць" беларусы новыя тарыфы. Да канца 2018 года беларусы будуць аплачваць 100% камунальных паслуг. Пра гэта заявіў на днях міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі.

- Як вызначаюцца новыя тарыфы? І ці можна ў гэтым выпадку казаць аб празрыстасці?

- Нельга, безумоўна, казаць аб поўнай празрыстасці з той простай прычыны, што ў нас ёсць адзіны манапаліст у гэтай сферы, які і фармуе кошты. Людзям застаецца толькі верыць, што ўсе тарыфы падлічаныя правільна.

- Раней чыноўнікам ставілася задача, каб паслугі ЖКГ сталі празрыстымі. Якім чынам гэтага можна дасягнуць?

- Перш за ўсё неабходна стварыць канкурэнцыю ў гэтай сферы. Каб людзі разумелі, што ёсць альтэрнатыўныя магчымасці, і ў таго ці іншага канкурэнта паслугі таннейшыя. Гэта нармальны рынкавы падыход. Па-другое, трэба агучваць бюджэты саміх арганізацый ЖКГ - іх даходы і выдаткі, бо паводле рахункаў зрабіць нейкія высновы вельмі складана. Так, можна запісаць некалькі новых артыкулаў, унесці туды лічбы... Але верыць ці не верыць гэтым лічбам - пытанне толькі веры, а не таго, што можна праверыць.

- Да канца 2018 года беларусы будуць аплачваць 100% камунальных паслуг. Гэта не пустыя словы?

- Хутчэй за ўсё, гэта адно з патрабаванняў МВФ у сувязі з магчымым атрыманнем Беларуссю крэдыту. Таму, каб атрымаць грошы, беларускія ўлады так і зробяць.

- "Пацягнуць" беларусы новыя тарыфы?

- На сёння можна казаць, што гэтыя тарыфы яшчэ застаюцца пад'ёмнымі. Натуральна, мы яшчэ не дасягнулі ўзроўню суседзяў. Калі браць мінулы год, то беларусы плацілі за паслугі ЖКГ 5,5% ад заробку. З падвышанымі тарыфамі будуць плаціць 10-12% ад прыбытку хатняй гаспадаркі. Для параўнання - у Расеі гэта ўжо даўно адбылося. Іншая справа, што людзям гэта, безумоўна, не спадабаецца. Народ заплаціць за камунальныя паслугі, прадукты харчавання, адзенне і зберажэнняў практычна не застанецца. Мы вяртаемся да сітуацыі беднасці канца 90-х.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках