27 красавiка 2024, Субота, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагозіна не пусцілі ў Чарнагорыю

23
Рагозіна не пусцілі ў Чарнагорыю
Дзмітрый Рагозін
ФОТА: ТАСС

МЗС Чарнагорыі закрыла адыёзнаму расейскаму палітыку ўезд у краіну.

Віцэ-прэм'ер урада Расеі Дзмітрый Рагозін не зможа наведаць Чарнагорыю, куды яго запрасіў дэпутат ад чарнагорскай апазіцыйнай кааліцыі "Дэмакратычны фронт" Мілан Княжэвіч, паведамляе ў чацвер сербская тэлерадыёкампанія РТС са спасылкай на МЗС Чарнагорыі, паведамляе Інтэрфакс.

"Дзмітрый Рагозін знаходзіцца ў спісе расейскіх грамадзян, якім не дазволены ўезд у Чарнагорыю на падставе пастаноў яе ўрада, і ў сувязі з санкцыямі ў дачыненні да Расеі, якія ўслед за ЕЗ увяла і Чарнагорыя", - адзначаецца ў паведамленні чарнагорскага замежнапалітычнага міністэрства.

З ягоных звестак, Княжэвіч запрасіў Рагозіна без якіх-небудзь кансультацый з адпаведнымі органамі Чарнагорыі.

Раней Рагозін неаднаразова выступаў з заявамі, у сувязі з намерам Чарнагорыі ўступіць у NATO, нагадвае РТС.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках