2 траўня 2024, Чацвер, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алеся Макаева аштрафавалі на 10,5 мільёнаў рублёў

4
Алеся Макаева аштрафавалі на 10,5 мільёнаў рублёў
Алесь Макаеў
ФОТА: SVABODA.ORG

Разам з іншымі актывістамі яго судзілі за акцыю «супраць міліцэйскага бязмежжа».

Сёння, 10 лютага, судзяць актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага, актывістку АГП Святлану Мішыну, праваабаронцу Наталлю Басалыгу-Гарачку, прадпрымальніка Алеся Макаева, актывіста Дзяніса Красачку. Іх абвінавачваюць у парушэнні артыкула 23.34. КаАП РБ (частка 3) - удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе «Радыё Свабода».

Першым судзілі Алеся Макаева. Суддзя Андрэй Камушкін адразу забараніў здымкі. Макаеў не прызнаў сваёй віны, спаслаўшыся на канстытуцыйнае права ўдзельнічаць у вулічных акцыях.

«Удзельнічаў у акцыі і гэтым ганаруся. Такіх акцый трэба праводзіць больш», - сказаў Макаеў у судзе.

Алесь Макаеў даваў паказанні па-беларуску, але суддзя адхіліў ягоныя хадайніцтвы аб тым, каб працэс вёўся на беларускай мове.

Паводле вынікаў суда Аляксандр Макаеў аштрафаваны на 50 базавых адзінак. Ён пажартаваў, што такога хуткага суда над ім яшчэ не было.

«І добра, не трэба гэты спектакль зацягваць», - сказаў прадпрымальнік.

30 студзеня ў Менску прайшла акцыя пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі - пікет пад будынкам Вярхоўнага суда. Паводле звестак праваабаронцаў, якія праводзілі маніторынг мерапрыемства, супрацоўнікі міліцыі ў той дзень склалі 7 пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на грамадскіх актывістаў і палітыкаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках