26 красавiка 2024, Пятніца, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП загадана «душыць», але не да канца

72
ІП загадана «душыць», але не да канца

Беларускі дыктатар сёння зноў гаварыў аб пратэстуючых супраць ягоных указаў прадпрымальніках.

Лукашэнка ўзяў удзел у пашыраным пасяджэнні калегіі Следчага камітэта.

«Празмернай стараннасцю мы тут не толькі не дапаможам - можам зрабіць горш, - мяркуе дыктатар. - Галоўнае - гэта эканоміка. Мы не павінны дзеля нейкіх паказчыкаў і нават гучных справаў «задушыць» прадпрымальнікаў, маю на ўвазе і дзяржаўнай, і прыватнай формы ўласнасці, якія кормяць краіну».

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што ён супраць прыпынення праверак. «Апошнім часам мяне часта схіляюць да таго, што трэба ледзь не ўказ выдаць аб прыпыненні праверак, - адзначыў ён. - Я кажу: правяралі і будзем правяраць!»

На думку дыктатара, такая пастанова створыць няроўныя ўмовы для функцыянавання розных суб'ектаў гаспадарання.

«Мы ўжо ўжылі ўсе захады для таго, каб інспектар, ідучы па вуліцы, не меў права зайсці ў шапік і са сваёй волі там пачаць яго правяраць і вытрасаць усё навыварат. Гэта недапушчальна, немагчыма, пакуль начальнік не дасць прадпісання. Няма прадпісання – не пускаць яго наогул на парог. Але калі начальнік даў прадпісанне - ён за яго адкажа, гэта правяраецца. Калі ёсць аператыўная інфармацыя - ідзі, няма яе - не хадзі», - падкрэсліў Лукашэнка.

«Таму: што значыць забараніць? Ёсць інфармацыя, што ты ўчора адкрыў сваю справу і дапусціў правапарушэнне, - да цябе прыйдуць, цябе правераць. Што значыць, тры гады пасля адкрыцця цябе не правяраюць? Ну так у нас будуць фірмы 2,5 гады працаваць, затым ліквідоўвацца, пайшлі перарэгістраваліся - і зноў займаюцца, чым хочуць. Можа быць і такое. Таму ўсе павінны быць у роўных умовах», - падкрэсліў Лукашэнка.

Ён акцэнтаваў увагу, што сёння адным з асноўных пытанняў як Следчага камітэта, так і праваахоўнага блока агулам павінна быць забеспячэнне захаванасці фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў.

Гэта задача павінна абавязкова ўлічвацца ў рабоце ўсіх праваахоўных органаў. Лукашэнка мяркуе, што асноўныя ўмовы трэба засяродзіць на выяўленні і спыненні злачынстваў, якія падрываюць асновы функцыянавання беларускай эканомікі, максімальнай кампенсацыi прычыненай шкоды.

Дыктатар асобна спыніўся на захадах стрымання паводле справаў аб эканамічных злачынствах. На ягоную думку, у праваахоўнікаў дастаткова такіх захадаў, як залог, хатні арышт, даручальніцтва.

«Не магу вам тут рэкамендаваць, але старайцеся менш хапаць і саджаць, калі гэта магчыма, - сказаў дыктатар. - Але пры гэтым трэба мець на ўвазе, што ў нас часта бывае: сёння пад хатні арышт ці падпіску аб нявыездзе - заўтра мы шукаем яго па ўсім свеце».

Лукашэнка падкрэсліў, што па-ранейшаму пільная ўвага павінна надавацца барацьбе з карупцыяй. На ягоную думку, пры расследаванні такіх крымінальных спраў неабходны вельмі прынцыповы падыход не толькі ў пытаннях выкрывання злачынцаў, але і выяўлення і ліквідацыі перадумоў гэтага зла.

«Пры гэтым трэба дакладна разумець: якімі б празрыстымі ні былі ўмовы дзейнасці чыноўнікаў, якія б маральныя патрабаванні да іх ні прад'яўляліся, але захады прафілактыкі таксама маюць пэўнае значэнне, - падкрэсліў Лукашэнка. - Самая найлепшая прафілактыка - няўхільнасць пакарання карупцыянераў, асабліва сярод чыноўнікаў, вашага брата ў пагонах. Гэта самы дзейсны захад. Кайданкі - і на некалькі гадоў туды, потым ён будзе разумець».

Напярэдадні, нагадаем, дыктатар назваў ІП, удзельнікаў страйкаў, «бандытамі» і «злачынцамі».

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках