2 траўня 2024, Чацвер, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежны камітэт рыхтуецца да яшчэ большых «затораў» на літоўскай мяжы

2
Памежны камітэт рыхтуецца да яшчэ большых «затораў» на літоўскай мяжы
ФОТА: BALALAIKANEWS.RU

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі чакае пагаршэнне сітуацыі з расейскімі цяжкавікамі на прыбалтыйскім кірунку праз магчымы «аўтамайдан».

«Калі казаць пра апошні факт, які мы зафіксавалі ў інфармацыйнай прасторы, то ён паказвае на тое, што сітуацыя на беларускім адцінку мяжы з Літвой і Латвіяй будзе пагаршацца. З'явілася інфармацыя, што ўдзельнікі аўтамайдану на Валыні збіраюцца арганізаваць блакаванне дарог у дачыненні да грузавікоў з расейскай рэгістрацыяй перад пунктамі пропуску», - распавёў прэс-сакратар ДПК Аляксандр Цішчанка.

Ён адзначыў, што з улікам гэтага Дзяржаўны памежны камітэт вымушаны звяртаць увагу на новы элемент абстаноўкі, паведамляе interfax.by.

«Украінскія памежныя службы, вядома, не будуць перашкаджаць руху расейскіх грузавікоў, але, магчыма, гэта будуць рабіць грамадзянскія актывісты. Адпаведна іх ва Украіну пусцяць, але далей, магчыма, яны рухацца не змогуць», - растлумачыў ён.

Уся гэтая сітуацыя, прадоўжыў прэс-сакратар, будзе прадстаўляць цяжкасць для руху расейскага грузавога транспарту праз Украіну на Вугоршчыну, Славаччыну ў абыход Польшчы.

«Можна чакаць, што на беларускім баку ў кірунку Прыбалтыкі будзе прастайваць расейскі транспарт. Усе нашы службы ўжо цяпер зарыентаваныя на магчымасць узнікнення такой сітуацыі. Мы да яе гатовыя», - падкрэсліў прэс-сакратар.

Разам з тым ён паведаміў, што сітуацыя на літоўска-беларускай і латвійска-беларускай мяжы не асабліва палепшылася.

«З кожным днём літоўскі і латвійскі кірункі абрастае лічбамі. Прычым не маленькімі. У некаторых выпадках на ўезд у Беларусь, асабліва на літоўскім кірунку, лічбы маюць прыблізны характар. Таму што, напрыклад, у Мядзінінкаі ёсць пляцоўка чакання для грузавікоў, паводле нашай інфармацыі там знаходзіцца некалькі сотняў аўтамабіляў», - адзначыў ён.

Акрамя таго, прэс-сакратар падкрэсліў, што Дзяржаўны памежны камітэт прадаўжае працу ў пераразмеркаванні транспартных плыняў для развязання гэтай сітуацыі.

У сваю чаргу ў Літоўскай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava паведамілі BNS, што ўтвораныя апошнім часам чэргі грузавікоў на мяжы Літвы з Рэспублікай Беларусь паступова скарачаюцца.

«Гэта натуральны працэс. Гэта скарачэнне не з'яўляецца значным або крытычным. Магчыма, частка перавозчыкаў накіравалася ў Латвію, іншая частка, магчыма, зарэзервавала час і стаіць не на мяжы, а ў Вільні - на базах, бо пры рэзервацыі часу не абавязкова чакаць на самой мяжы», - сказаў BNS прадстаўнік у сувязях з грамадскасцю Linava Вітаўтас Клейнаўскас.

З ягоных слоў, цяпер прапускная здольнасць памежных кантрольна-прапускных пунктаў (КПП) павысілася, аднак беларускія памежнікі часова зрабілі больш жорсткімі праверкі грузавых аўтамабіляў. Напрыклад, КПП у Мядзінінкаі (Каменны Лог з беларускага боку) за суткі можа прапусціць 500 грузавікоў, аднак амаль 400 грузавікоў, якія стаяць цяпер у чарзе, павінны будуць чакаць блізу 42 гадзін.

Паводле звестак дырэкцыі КПП, на раніцу чацвярга на КПП у Мядзінінкаі ў чарзе стаялі 390 грузавікоў (у сераду раніцай - 430), на КПП Лаварышкес (Катлоўка) - 190 (235), Райгардас (Прывалка) - 80 (110), а на КПП у Шальчынінкай (Беняконі) - 147 (155).

Між тым на мяжы Латвіі з Расеяй, на КПП Бурачкі - Церахава ў чарзе стаяць 220 грузавікоў, яны будуць чакаць 22 гадзіны, на мяжы Латвіі і Беларусі, на КПП Сілене (Урбаны) - 90 грузавікоў, якія павінны будуць чакаць амаль 18 гадзін.

Чэргі з расейскіх грузавікоў сталі ўтварацца, калі 1 лютага скончылася дзеянне двухбаковых дазволаў Расеі ды Польшчы на перавозку грузаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках