2 траўня 2024, Чацвер, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«ГараШ» выйшаў у рэспубліканскі пракат

2

Гэта першы выпадак у нашай гісторыі, калі незалежны кінапраект выходзіць у шырокі рэспубліканскі пракат.

11 лютага ў Беларусі пачынаецца пракат трагікамедыі «ГараШ». Фільм убачаць ва ўсіх абласцях, у больш чым 25 гарадах, уключаючы абласныя цэнтры і горад Менск, паведамляе «Салiдарнасць».

Аб гэтым паведамляецца ў заяве творчай каманды праекта. Асабліва адзначаецца, што гэта «першы выпадак у гісторыі беларускай кінавытворчасці, калі незалежны кінапраект выходзіць у шырокі рэспубліканскі пракат».

Трагікамедыя «ГараШ» распавядае пра жыццё аўтаслесараў у Менскім мікрараёне Шабаны, і даследуе менталітэт і жыццёвыя прынцыпы постсавецкага чалавека і грамадства.

Творчая група кінастужкі пачынае тур па гарадах Беларусі, дзе будзе дэманстраваць гледачу свой праект. Стваральнікі плануюць наведаць Берасце, Горадню, Маладзечна, Мазыр, Віцебск і іншыя гарады ў Беларусі.

У Менску ўрачыстая прэзентацыя фільма і творчая сустрэча стваральнікаў і артыстаў з гледачамі адбудзецца 13 лютага а 19.00 у кінатэатры «Масква».

Таксама ў сталіцы гледачы змогуць паглядзець «ГараШ» у кінатэатрах «Перамога», «Сільверскрын», у гандлёвых цэнтрах «Галілея» і «Арэна», «Масква» і «Арт-кінатэатры».

«ГараШ» - гэта толькі першы крок. Спыняцца мы не будзем. Так, яго бюджэт мікраскапічны, а сам фільм грубаваты і вуглаваты, але там ёсць той самы беларускі нерв і беларуская ментальнасць, якая прыцягне на яго гледача, - перакананы рэжысёр фільма Андрэй Курэйчык. - Тое, што пракатчыкі і кінатэатры столькіх гарадоў яго купілі, кажа пра тое, што менавіта такое кіно запатрабаванае цяпер у нас у краіне. Калі б у Беларусі быў «оскараўскі» камітэт - яго несумненна вылучылі б на «Оскар» ад Беларусі. А што яшчэ?».

«Для нас важна, каб беларускі глядач давёў чыноўнікам, што можа зрабіць свядомы выбар на карысць айчыннага прадукту, прычым зробленага без усялякай ідэалогіі або дзярждапамогі, - дадае прадусар і кампазітар Дзмітрый Фрыга. - Што наш глядач гатовы да такіх вось творчых прыгодаў і эксперыментаў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках