2 траўня 2024, Чацвер, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снегапад справакаваў страшнае ДТЗ пад Рэчыцай

8

У выніку аварыі загінулі два чалавекі.

Значна змянілася надвор'е, што, магчыма, стала спадарожнай прычынай двух смерцяў на дарозе Гомель - Рэчыца. Яшчэ два чалавекі, у тым ліку дзіця, параненыя. Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельскай вобласці, Toyota Carina перасекла раздзяляльную паласу і трапіла пад сустрэчны фургон, паведамляе onliner.by.

У ДАІ ўдакладнілі, што аварыя адбылася сёння а 10:46 - прыкладна тады, калі пачаўся снегапад. Аўтамабілем кіраваў жыхар Рэчыцы 1987 года нараджэння. На 80-м кіламетры дарогі кіроўца не справіўся з самаходам, выехаў на сустрэчную паласу, дзе адбылося сутыкненне з аўтамабілем ГАЗ-330232.

Кіроўца і 29-гадовы пасажыр, які знаходзіўся на пярэднім крэсле, загінулі на месцы. Пасажырка 1986 года нараджэння і ейны 3-гадовы сын шпіталізаваныя. Жыццё дзіцяці выратавала утрымлівальная прылада.

Абставіны аварыі вывучае Следчы камітэт. Распачатая крымінальная справа за парушэнне ПДР, што прычынілася да смерці двух чалавек.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках