27 красавiка 2024, Субота, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адпачынкі беларусаў стануць карацейшымі?

30
Адпачынкі беларусаў стануць карацейшымі?
ФОТА З САЙТА FOCUS.UA

Цяпер дні адпачынку паводле кантракту прадпрыемствы павінны аплачваць за кошт свайго прыбытку.

- У нас на працы ходзяць чуткі, што нам могуць паменшыць адпачынкі, - распавёў «Комсомольской правде в Беларуси» устрывожаны чытач. - Маўляў, дадатковыя дні, якія давалі паводле кантракту, прадпрыемства цяпер павінна аплачваць з прыбытку. Выходзіць, гэта нявыгадна, а значыць, ніякіх дадатковых дзён больш не будзе.

Сапраўды, паводле закону ўсім працоўным беларусам належыць 24 дні адпачынку. Але пры гэтым ёсць і так званыя заахвочвальныя адпачынкі, якія наймальнік абавязаны выдаць сваім супрацоўнікам, калі ўкладае з імі кантракт: мінімум - адзін дзень, максімум - пяць. Таму на многіх прадпрыемствах за год можна было адпачываць ажно 29 дзён. Пры гэтым дадатковыя дні не адбіваліся на прыбытку прадпрыемства: яны спісваліся на выдаткі вытворчасці або рэалізацыі тавараў. Аднак з 1 студзеня гэтага года пачалі дзейнічаць папраўкі ў падатковы кодэкс, якія змянілі гэтае правіла.

- З 1 студзеня 2016 года выдаткі на аплату дадатковых заахвочвальных адпачынкаў пры падаткаабкладанні прыбытку не ўлічваюцца ні ў якасці выдаткаў, ні ў якасці аперацыйных выдаткаў, - каментуюць у Міністэрстве падаткаў і збораў.

Выходзіць, цяпер прадпрыемства павінна аплачваць тыя самыя заахвочвальныя дні за кошт прыбытку - гэта значыць са сваёй кішэні. Пры гэтым закон усё адно абавязвае працадаўцаў даць усім супрацоўнікам хоць бы адзін дзень такога адпачынку, калі ўкладзены кантракт. Тым, з кім кантракты ўжо укладзеныя, дні наўрад ці зрэжуць: гэта ўважаецца за істотныя змены варункаў працы, а гэта трэба абгрунтаваць. А вось тым, з кім кантракты толькі будуць укладаць, працадаўца можа прапанаваць усяго адзін дадатковы дзень замест пяці.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках