3 траўня 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавае атручванне дзяцей пад Горадняй: падрабязнасці

13

Медыкі і бацькі распавялі падрабязнасці масавага атручвання вучняў Раціцкай школы пад Горадняй.

Папярэдні дыягназ - атручэнне невядомым рэчывам. Чацвёра дзяцей знаходзяцца ў рэанімацыі.

Пра гэта распавялі ў навінавым эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Усяго ў Гарадзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу было шпіталізавана 35 дзяцей.

У хуткую дапамогу сталі тэлефанаваць а поўдні. Дзеці скардзіліся на млоснасць, слабасць і боль у жываце.

Усе, хто звярнуліся па дапамогу дастаўленыя ў Гарадзенскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу. Навучальны працэс часова прыпынены.

«Патэлефанаваў класны кіраўнік, сказаў, што дзіцяці стала дрэнна на лінейцы. Мы адразу прыехалі яшчэ да хуткай. Дзіця ляжала на падлозе на коўдры, накрытае курткамі, усё белае і дрыжала. Потым прыехала хуткая, стала аказваць усім дзецям дапамогу, вымяраць ціск, тэмпературу. Ім зрабілі ўколы і пачалі адпраўляць у шпіталь. Мы адвезлі самі, а ў хуткай везлі дзяцей, якія наогул ляжалі, якім было цяжка», - распавяла маці аднаго з пацярпелых дзяцей.

Галоўны лекар абласной дзіцячай бальніцы Сяргей Таранцей сказаў, што дзеці паступалі з элементамі хіры, кароткачасовай слабасці і страты прытомнасці.

«Дыягназ пакуль не пастаўлены. Але можна папярэдне казаць пра нейкае таксічнае ўздзеянні, магчыма, інгаляцыйнай этыялогіі», - паведаміў ён.

Міністр аховы здароўя Беларусі Васіль Жарко ўзяў сітуацыю з атручваннем дзяцей пад асабісты кантроль.

У Горадню з Менска ўжо накіравалася група медыкаў на чале з намеснікам міністра Ігарам Ласіцкім. Сталічныя медыкі ў выпадку неабходнасці акажуць гарадзенскім калегам кансультацыйную дапамогу.

На месцы здарэння працуюць следчыя, паведамляе БелТА.

«На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Следчыя аглядаюць месца здарэння. Іншая інфармацыя будзе дадзеная паводле вынікаў праведзеных працэсуальных дзеянняў», - сказала прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках