3 траўня 2024, Пятніца, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Белавія» з'явілася першая жанчына-пілот

7
У «Белавія» з'явілася першая жанчына-пілот
Святлана Яроменка
Фота Вадзім Заміроўскі

Пакуль Святлана лётае з інструктарам як стажор, але неўзабаве будзе лётаць самастойна ў якасці другога пілота самалёта Boeing-737NG.

У Беларусі з'явілася першая жанчына-пілот. Святлана Яроменка прыйшла ў авіякампанію «Белавія» ў лістападзе 2015 года. Да гэтага працавала ў расейскай кампаніі «Трансаэро», паведамляе сайт naviny.by.

Як паведамляе прэс-служба «Белавія», Святлана родам з Якуціі, ёй 28 гадоў. Нарадзілася ў авіяцыйнай сям'і, бацька - галоўны інжынер службы эксплуатацыі радыётэхнічнага абсталявання і сувязі, маці - былая начальніца метэастанцыі. Муж працуе пілотам у Санкт-Пецярбургу.

Святлана з дзяцінства марыла стаць пілотам. У 2011 годзе скончыла Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт грамадзянскай авіяцыі па спецыяльнасці «Лётная эксплуатацыя грамадзянскіх паветраных суднаў». Кар'еру пачынала ў рэгіянальнай авіякампаніі «Пскоўавіа» на пасажырскіх самалётах Ан-24/Ан-26, а затым працавала ў авіякампаніі «Трансаэро», дзе прайшла перападрыхтоўку на паветранае судна Boeing-737NG.

У «Белавія» Святлана прыйшла ў лістападзе 2015 года. Першы палёт у якасці стажора яна правяла 29 снежня ў Ашгабад, сталіцу Туркменістана.

Адказваючы на пытанне пра гендарныя стэрэатыпы, Святлана Яроменка адзначае, што ў сучасным свеце ўжо даўно не дзеляць прафесіі на «мужчынскія» і «жаночыя».

«Калі чалавек мае ахвоту, якасную адукацыю і ён спраўляецца са сваімі абавязкамі, і здароўе дазваляе, то цалкам не важна, якога ён полу. Самалёту ўсё роўна, хто ім кіруе, калі ўсе працэдуры выконваюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі бяспекі. Бяспека вышэй за ўсё!» - мяркуе яна.

Пакуль Святлана лётае з інструктарам як стажор, аднак неўзабаве пачне лётаць самастойна ў якасці другога пілота паветранага судна Boeing-737NG, адзначаюць у авіякампаніі.

«Прафесіяналізм не адрознівае мужчын і жанчын, таму мы плануем, што колькасць жанчын-пілотаў будзе павялічвацца», - заявіў гендырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.

На сёння ў авіякампаніі працуе 194 пілоты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках