3 траўня 2024, Пятніца, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадавец інтэрнэт-крамы: Беларусам давядзецца лічыць кожны рубель

5
Прадавец інтэрнэт-крамы: Беларусам давядзецца лічыць кожны рубель

Абмежаванне на ўвоз пасылак шакавала не толькі простых беларусаў, але і паставіла ў тупік прадпрымальнікаў.

Нашумелая ініцыятыва чыноўнікаў аб абмежаванні замежнага шопінгу шакавала не толькі простых беларусаў, якія прывыклі купляць танныя тавары ў кітайскіх і амерыканскіх інтэрнэт-крамах, але і паставіла ў тупік прадпрымальнікаў, піша «Салiдарнасць».

- Згортвацца пакуль не плануем, будзем глядзець, як сітуацыя складзецца далей, - падзяліўся прадпрымальнік Уладзіслаў Бяспалы, які аказвае паслугі замовы тавараў з пляцоўкі Ebay. - Я думаю, што ў найбліжэйшы час пачнецца дзікі бум, калі людзі захочуць замовіць нейкія рэчы, якія яны хацелі купіць у будучыні, каб зэканоміць. Але што будзе потым - ніхто не ведае.

Са слоў бізнэсоўца, раней попыт на яго паслугі быў значна вышэйшы, бо «людзі замаўлялі абсалютна ўсё», але пасля таго, як даляр падаражэў, купляюць у асноўным па неабходнасці.

- Самыя хадавыя тавары сёння - гэта кітайскія дробязі, пачынаючы з нейкіх аксесуараў для пазногцяў, чахлоў і ахоўных плёнак для тэлефонаў і заканчваючы флэшкай і відэарэгістратарамі, - працягвае ён. - Цяпер нават пры замове недарагіх тавараў будуць узнікаць пытанні, таму што часта на ўпакоўцы вытворцы паказаны кошт за некалькі штук, што можа прывесці да перавышэння ліміту 22 еўры.

Са слоў прадпрымальніка, цяпер беларусам, «перш чым нешта купіць, давядзецца лічыць кожны рубель».

- Адзенне, тэхніка і іншыя буйныя тавары могуць падаражэць для нашых пакупнікоў дзесьці на 50%, - кажа ён.

Тым не менш, некаторыя тавары - нават з пошлінай - у Інтэрнэце будзе купляць больш выгадна, чым у беларускіх крамах.

- Напрыклад, такія рэдкія рэчы як турыстычныя лямпы, гарэлкі, якія ў Беларусі каштуюць 250-300 даляраў, а на інтэрнэт-аўкцыёне ў ЗША яе можна купіць за 20 даляраў. То бок, гэта нават з растаможкай будзе выгадна браць, - распавядае Уладзіслаў Бяспалы.

Цяпер Уладзіслаў задумваецца пра тое, «як развіваць працу з Расеяй»:

- Там пошліны пакуль што засталіся на ранейшым узроўні. Плюс, паводле інфармацыі «Белпошты», пры паступленні расейскіх пасылак у Беларусь яны не абкладаюцца пошлінамі, таму разглядаем варыянт, каб перасылаць тавары з нейкага расейскага склада сюды, - кажа Уладзіслаў.

Прадпрымальнікі, якія займаюцца арганізацыяй шоп-тураў у Польшчу і Літву, таксама пракаментавалі сітуацыю:

- У людзей цяпер грошай няма, таму яны не так актыўна ездзяць, - распавёў прадстаўнік адной з турыстычных кампаній.

З яго слоў, беларусы сталі ездзіць за мяжу ў асноўным тады, калі робяць рамонт, хочуць купіць нешта буйное.

- Я часта бачу, што людзі ўжо больш асцярожна выбіраюць пакупкі, зазіраючы ў кошык, аналізуюць - калі кошт такі ж, як у нас, яны не будуць выдаткоўваць валюту на такі тавар, - кажа прадпрымальнік. - Таму простых турыстаў гэта асабліва не закране, а вось аптавікам, якія на аўтобусах ездзяць і купляюць вялікія партыі, то ім, вядома, будуць канцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках