3 траўня 2024, Пятніца, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Хутка будуць браць падаткі з раварыстаў і пешаходаў

25
Леанід Заіка: Хутка будуць браць падаткі з раварыстаў і пешаходаў
ЛЕАНІД Заіка
ФОТА: BELARUSPARTISAN.ORG

Каб аддаць $3,3 мільярда дзяржаўнай пазыкі за гэты год, улада наважылася «прайсціся» па зберажэннях людзей.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» заявіў эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка, каментуючы ўказ Лукашэнкі №40 аб новых мытных падатках і падатках на пасылкі з-за мяжы:

- Як бачым, фантазій у нашых чыноўнікаў хапае, хоць, шчыра кажучы, гэтыя фантазіі трохі нязграбныя. Атрымліваецца, што 22 еўры на адну пасылку - гэта кошт беларуска-кітайскай дружбы ў самым што ні на ёсць эканамічным вымярэнні. Таму што кітайцы ўсё памятаюць, а абмежаванні на замежны інтэрнэт-гандаль накіраваныя ў асноўным супраць кітайскіх вытворцаў і сайтаў, якія гэтым займаліся. Ніхто ж не замаўляў праз інтэрнэт-крамы брыльянты ў ПАР або машыны ў ЗША. Гэта быў масавы гандаль, якім найбольш актыўна карысталася моладзь. Улада спалохалася, як спалохалася яна і сістэмы таксі Uber.

- І наважылася таксама пагрэць на гэтым рукі?

Тут абсалютна простая пазіцыя ўлады. Ім неабходныя 3 мільярды 300 мільёнаў даляраў, каб аддаць пазыкі за гэты год. Дзе іх узяць? Можна «прайсціся» па зберажэннях людзей, павялічыць падаткі.. Я б сказаў, што гэта прыкметы апошніх дзеянняў урада перад яго поўнай катастрофай. Але грошы патрэбныя. Вось, напрыклад, сталі актыўна браць падаткі на ўтрыманне сабачак, хутка за катоў возьмуцца. Неяк забыліся ў нас пра пешаходаў. За ўдзел у аўтамабільным руху мы ж плацім. Я думаю, што падатак і на ровары трэба ўводзіць. А наогул, сур'ёзна гэта нават не хочацца абмяркоўваць.

- І ўсё ж, якія, на ваш погляд, захады дапамаглі б палепшыць эканамічную сітуацыю?

- У першую чаргу неабходна стымуляваць дзелавую актыўнасць. Вось вам зямля, поле дзейнасці - працуйце. Усякі бізнэс, які прыносіць прыбытак менш за 1000 даляраў, наогул не трэба рэгістраваць. Гандлюй, вырабляй, не блытайся пад нагамі ў чыноўнікаў... Але ў нас замест стымулявання дзелавой актыўнасці наогул тармозяць малы бізнэс. У нас крызіс, а падаткі (іх збор) павялічылі на 20 адсоткаў. Абсалютна няправільна. У часы крызісу падаткі павінны зніжацца. Гэта такая антыэканамічная і антынавуковая «палітыка». Я сёння магу толькі выказаць шкадаванне з нагоды таго, што ў Беларусі так ставяцца да эканамічнай тэорыі.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што 11 лютага Лукашэнка падпісаў Указ №40, згодна з якім беларусы могуць без падаткаў атрымаць з-за мяжы пасылкі для асабістага карыстання на суму не больш за 22 еўры на месяц і вагой не больш за 10 кілаграмаў (раней - 200 еўраў і 31 кг адпаведна). Акрамя таго, беларусы, якія перасякаюць мяжу больш за адзін раз на квартал і ўвозяць тавар на суму больш за 300 еўраў або вагой больш за 20 кг, таксама павінны заплаціць мытны падатак. Указ уваходзіць у дзеянне праз два месяцы пасля яго афіцыйнай публікацыі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках