3 траўня 2024, Пятніца, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі адмаўляюцца ад прагнозаў у пытанні санкцый супраць беларускіх уладаў

3
У Брусэлі адмаўляюцца ад прагнозаў у пытанні санкцый супраць беларускіх уладаў
Фота: Getty Images

Рада ЕЗ у замежных справах, якая збярэцца 15 лютага, абмяркуе абмежавальныя захады ў дачыненні да Беларусі, што падоўжаныя да канца гэтага месяца.

Пра гэта паведаміў у пятніцу журналістам у Брусэлі высокапастаўлены еўрапейскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці, паведамляе Інтэрфакс.

"Я не буду забягаць наперад, якія пастановы будуць прынятыя. Неабходная дыскусія чальцоў Рады, яна канфідэнцыйная. Прапановы камітэта ЕЗ у палітыцы і бяспецы паводле гэтага пытання будуць падрыхтаваныя толькі да панядзелка", - сказаў суразмоўца СМІ.

"Рада прыме пастанову аб Беларусі, у якой будзе адлюстраваная сітуацыя з правамі чалавека ў краіне, пойдзе гаворка пра стасункі з ЕЗ агулам, будуць выказаныя пажаданні ўлічыць у сувязі з парламенцкімі выбарамі рэкамендацыі АБСЕ паводле вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі", - дадала крыніца.

Яна нагадала, што 29 кастрычніка 2015 году былі часова прыпыненыя абмежавальныя захады для 170 фізічных і 3 юрыдычных асоб у сувязі з вызваленнем беларускімі ўладамі палітычных зняволеных.

Застаюцца яшчэ санкцыі супраць групы асоб, якія маюць дачыненне да выкрадання лідараў апазіцыі, а таксама зброевае эмбарга.

Усе гэтыя тры катэгорыі санкцый будуць абмяркоўвацца, адзначыла крыніца, але паўтарыла, што не будзе рабіць здагадак аб будучых высновах Рады ЕЗ.

Еўрапейскі чыноўнік удакладніў, што гэтыя тры тыпы санкцый будуць разглядацца асобна, "таму што ў кожнай групе гэтых санкцый прычыны іх ужывання розныя".

З ягоных слоў, гэта патрабуе аднаўлення дыскусій. "Я не магу даць вам інфармацыю з нагоды спецыфічных пазіцый кожнай з дзяржаў-чальцоў гэтых канфідэнцыйных дэбатаў, але ва ўсіх гэтых трох раздзелах вы можаце чакаць пастановаў у панядзелак", - запэўніў суразмоўца журналістаў.

"Палітычная пастанова аб будучыні абмежавальных захадаў чакаецца", - пацвердзіў ён.

Гэтая пастанова, растлумачыў еўрапейскі чыноўнік, будзе прымацца з улікам становішча з правамі чалавека, высноў АБСЕ аб выбарчай сітуацыі і кантэксту стасункаў паміж Еўрапейскім Звязам і Беларуссю. Ён прызнаў, што цягам апошняга часу гэтыя стасункі палепшыліся.

"Мы ўважліва назіраем за сітуацыяй з дэмакратыяй і правамі чалавека. Пастанова ў кастрычніку аб падаўжэнні абмежавальных захадаў была прынятая да 29 лютага 2016 года з тым, каб цяпер была новая пастанова аб тым, як будзе ісці справа з імі пасля гэтай даты", - сказала крыніца.

Як паведамляў charter97.org, раней лідары апазіцыі заклікалі ЕЗ захаваць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках